Як напісана ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, законная няўстойка вызначаецца ў памеры 10 адсоткаў ад сумы крэдыту ці пазыкі ў выпадках, калі асобы з замежных дзяржаваў чыняць «недружалюбныя дзеяньні» да беларускіх юрыдычных і фізычных асобаў.
Дзеяньне гэтай пастановы пашыраецца на дамовы, падпісаныя да набыцьця гэтым дакумэнтам юрыдычнай моцы, тэрмін дзеяньня якіх ня скончыўся.
Пастанова набывае юрыдычную моц пасьля афіцыйнай публікацыі і будзе дзейнічаць да 31 сьнежня 2026 году.
- У сакавіку 2022 году ўказам Лукашэнкі замежным інвэстарам зь «недружалюбных» краін забаранілі адчужаць належныя ім долі і акцыі ў статутных фондах беларускіх юрыдычных асобаў, распараджацца акцыямі на сваё жаданьне, а ў кастрычніку яшчэ больш узмацнілі абмежаваньні — забаранілі рэарганізацыю кампаніяў і выхад зь бізнэсу.
- 19 кастрычніка 2023 году Лукашэнка падпісаў указ, якім увёў кантроль дзяржавы за адчужэньнем іншаземцамі зь «недружалюбных краін» акцыяў і нерухомай маёмасьці беларускіх прадпрыемстваў. Гэта можна было рабіць толькі з дазволу ўраду Беларусі і пры ўмове выплаты ў мясцовы бюджэт унёску ня менш як 25% ад рынкавага кошту доляў (акцыяў) і маёмасьці гэтых прадпрыемстваў.
- У студзені 2024 году ўрад Беларусі прапанаваў зрабіць выключэньні для кампаніяў у банкаўскай, лізінгавай і будаўнічай сфэрах.
- Раней у пералік «недружалюбных краін» былі ўключаныя Аўстралія, краіны Эўразьвязу, Канада, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Новая Зэляндыя, Альбанія, Ісьляндыя, Паўночная Македонія, Вялікая Брытанія, ЗША, Чарнагорыя і Швайцарыя.
Форум