Падзеі 3 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа кажа, што Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) і яе дапаможныя структуры скарыстаюцца любой магчымасьцю, каб працягнуць вайну ва Ўкраіне.
Дзяржаўная служба Ўкраіны па этнапалітыцы і свабодзе сумленьня падала пазоў у суд аб спыненьні дзейнасьці Кіеўскай мітраполіі Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) за яе сувязі з Расейскай праваслаўнай царквой (РПЦ).
Як паведамляе Сьледчы камітэт, увечары 1 верасьня ў Пінску 6-гадовая дзяўчынка засталася адна, пакуль маці карміла яе 4-месячную сястру ў суседнім пакоі.
Адміністрацыя ЗША разглядае «ўсе варыянты», зьвязаныя з узмацненьнем санкцый, у сувязі з апошнімі дзеяньнямі Расеі, якая працягвае вайну супраць Украіны, нягледзячы на міратворчыя намаганьні Злучаных Штатаў.
2 верасьня Галіцкі суд Львова правёў пасяджэньне па абраньні меры стрыманьня падазраванаму ў забойстве народнага дэпутата, былога старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны Андрэя Парубія.
Удзельнікі другога прабегу «Панары-Катынь» ушанавалі памяць загінулых у Курапатах пад Менскам — месцы пакуты тысяч людзей, у тым ліку палякаў, ахвяраў савецкага тэрору.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Расея не зьбіраецца нападаць на краіны Эўразьвязу.
Выжыў толькі адзін жыхар вёскі.
Прадстаўнікі беларускіх і польскіх мэдыя зьвярнуліся да новага прэзыдэнта Польшчы перад ягоным візытам у ЗША з просьбай падняць тэму вызваленьня Анджэя Пачобута і 11 журналістаў тэлеканалу «Белсат», якія застаюцца за кратамі ў Беларусі.
Праваабаронцы заўважылі, што КДБ і міліцыя выклікаюць беларусаў, якія прыяжджаюць дадому з-за мяжы, на «гутаркі» пра дзяржаўную здраду.
Улады Афганістану і гуманітарныя арганізацыі паведамілі аб 1124 загінулых у выніку магутнага землятрусу і 3251 параненых.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю пачне штрафаваць гаспадаркі, якія ня выканалі дамоваў з гандлёвымі сеткамі, — такія высновы зрабілі ўлады з бульбянога крызісу.
Тры суседнія зь Беларусьсю дзяржавы на пачатку верасьня пачынаюць вайсковыя манэўры.
Марыя Новік, былая палітзьняволеная ў справе Tut.by, у якой на вайне ва Ўкраіне загінуў сын Аляксандар, зьвярнулася па дапамогу праз складаную фінансавую сытуацыю ў эміграцыі.
Савет Міністраў Беларусі ўвёў рэгуляваньне цэнаў на паслугі пахаваньня, а таксама на прадукты харчаваньня для сувораўцаў, курсантаў і студэнтаў, якія навучаюцца ў вайсковых фармаваньнях і ваенізаваных арганізацыях.
Расейскі «Газпром» і кітайская кампанія CNPC падпісалі мэмарандум аб будаўніцтве трубаправоду «Сіла Сібіру – 2» для паставак газу з радовішчаў паўночнага паўвострава Ямал у Кітай.
Ігар Чаргінец не чакае зьняцьця санкцыяў і аднаўленьня кампаніяй палётаў у краіны Эўразьвязу.
Агулам на аўкцыёне 19 карцінаў з калекцыі.
Падзеі 2 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Ён перапыніўся амаль на паўгоду дзеля экспэртызы тэкстаў журналіста.
1 верасьня Генэральная пракуратура Ўкраіны паведаміла, што затрыманаму 52-гадоваму жыхару Львова выставілі падазрэньне ў забойстве народнага дэпутата, былога сьпікера Вярхоўнай Рады Андрэя Парубія.
Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе абвясьціла, што «Менская група» і зьвязаныя зь ёй структуры будуць закрытыя да 1 сьнежня. Гэта адбылося пасьля сумеснага звароту Армэніі і Азэрбайджана, якія раней дамовіліся аб мірным урэгуляваньні канфлікту.
Па выніках студзеня-ліпеня імпарт тавараў у Беларусь склаў 26,1 мільярда даляраў, экспарт — 22,6 мільярда даляраў, дэфіцыт — 3,5 мільярда даляраў.
«Урэгуляваньне міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы не ўяўляецца магчымым у двухбаковым фармаце, паколькі Беларусь — сатэліт Расеі, праводзіць палітыку Пуціна», — заявіў міністар унутраных справаў Польшчы Марцін Кервіньскі ў эфіры Radio Zet 1 верасьня.
Чакаецца, што ў вучэньнях у Беларусі прымуць удзел 13 тысяч вайскоўцаў, а ў Расеі — 30 тысяч.
Самалёт, на якім старшыня Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен накіроўвалася ў Баўгарыю 31 жніўня, імаверна, стаў аб’ектам наўмыснага ўмяшаньня Расеі ў навігацыйную сыстэму Баўгарыі.
Дэлегатка Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак абвінаваціла кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўла Латушку ў сэксуальных дамаганьнях. Сам Латушка назваў абвінавачаньні паклёпам і «працай спэцслужбаў рэжыму».
Фонд BySol падвёў прамежкавыя вынікі збору на дзяцей палітвязьняў.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Мэдыкам не ўдалося ўратаваць жыцьцё трохгадовага хлопчыка.
Напярэдадні, калі старшыня Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен сустракалася з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у Крынках на польска-беларускай мяжы, журналісты зафіксавалі побач узброеных памежнікаў Беларусі.
Deutsche Welle прывяла некалькі прыкладаў і камэнтар экспэрта.
Пры гэтым прадукцыйнасьць працы расьце павольна.
Старшыня КНР заявіў, што Кітай паскорыць стварэньне банку разьвіцьця ШАС, на штогадовым саміце арганізацыі ў Цяньдзіні ў панядзелак, 1 верасьня.
Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што эўрапейскія саюзьнікі Ўкраіны працуюць над «даволі дакладнымі плянамі» і «выразнай дарожнай мапай» для разгортваньня войскаў ва Ўкраіне ў выпадку мірнага пагадненьня паміж Кіевам і Масквой.
У сталіцы Кабуле ўлады заявілі, што ратаўнікі сьпяшаюцца дабрацца да аддаленых вёсак, раскіданых па тэрыторыі з доўгай гісторыяй землятрусаў і паводак. Найбольш пацярпела правінцыя Нангархар, ёсьць пацярпелыя і ў сталіцы краіны Кабуле.
Вядомая служба онлайн-платы некарэктна працуе ў краіне ўжо некалькі дзён.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў аб затрыманьні падазраванага ў забойстве колішняга сьпікера парлямэнту Андрэя Парубія.
Падзеі 1 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Магутны лясны пажар каля Геленджыка, выкліканы крушэньнем украінскага бесьпілётніка, быў патушаны. Пра гэта ў нядзелю, 31 жніўня, паведаміў у сваім Telegram-канале губэрнатар Краснадарскага краю Веніямін Кандрацьеў.
Пра пачатак сумесных вучэньняў з калектыўнымі сіламі апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) паведаміла 31 жніўня Міністэрства абароны.
Пастановай Мінтранса ад 19 жніўня 2025 года зацьверджана павышэньне платы за праезд па платных дарогах. У сярэднім тарыфы вырастуць на 3%.
У Беларусі сярэдні заробак настаўнікаў перавышае 2,5 тысячы рублёў, гаворыцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Дня ведаў.
У нядзелю, 31 жніўня, старшыня Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у Крынках на польска-беларускай мяжы. Пасьля сустрэчы яны апублікавалі заяву для СМІ.
Расея працягне так званую адмысловую ваенную апэрацыю, гэта значыць вайну супраць Украіны. Пра гэта ў суботу заявіў начальнік Генштаба расейскіх Узброеных сіл Валеры Герасімаў. Яго выступленьне апублікавала Мінабароны.
Уезду ў Эўразьвяз на 10:00 31 жніўня чакала 3.815 легкавых аўтамабіляў, вынікае з апэратыўных зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Падзеі 31 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Кітаі, куды Аляксандар Лукашэнка прыляцеў зь візытам для ўдзелу ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, яго сустракалі танцамі і кветкамі.
Загрузіць яшчэ