Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа кажа, што Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) і яе дапаможныя структуры скарыстаюцца любой магчымасьцю, каб працягнуць вайну ва Ўкраіне.
Удзел Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) умацоўвае суб’ектнасьць і сувэрэнітэт краіны, збалянсоўвае ўплыў Расеі, мяркуе былы дыплямат, аналітык Цэнтру новых ідэяў Павал Мацукевіч.
Дзяржаўная служба Ўкраіны па этнапалітыцы і свабодзе сумленьня падала пазоў у суд аб спыненьні дзейнасьці Кіеўскай мітраполіі Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) за яе сувязі з Расейскай праваслаўнай царквой (РПЦ).
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Расея не зьбіраецца нападаць на краіны Эўразьвязу.
Прадстаўнікі беларускіх і польскіх мэдыя зьвярнуліся да новага прэзыдэнта Польшчы перад ягоным візытам у ЗША з просьбай падняць тэму вызваленьня Анджэя Пачобута і 11 журналістаў тэлеканалу «Белсат», якія застаюцца за кратамі ў Беларусі.
Праваабаронцы заўважылі, што КДБ і міліцыя выклікаюць беларусаў, якія прыяжджаюць дадому з-за мяжы, на «гутаркі» пра дзяржаўную здраду.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю пачне штрафаваць гаспадаркі, якія ня выканалі дамоваў з гандлёвымі сеткамі, — такія высновы зрабілі ўлады з бульбянога крызісу.
Тры суседнія зь Беларусьсю дзяржавы на пачатку верасьня пачынаюць вайсковыя манэўры.
Савет Міністраў Беларусі ўвёў рэгуляваньне цэнаў на паслугі пахаваньня, а таксама на прадукты харчаваньня для сувораўцаў, курсантаў і студэнтаў, якія навучаюцца ў вайсковых фармаваньнях і ваенізаваных арганізацыях.
Сярод замежных лідэраў, якія прыехалі ў Пэкін і будуць на вайсковым парадзе 3 верасьня, шмат прадстаўнікоў краін, якія знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі.
Расейскі «Газпром» і кітайская кампанія CNPC падпісалі мэмарандум аб будаўніцтве трубаправоду «Сіла Сібіру – 2» для паставак газу з радовішчаў паўночнага паўвострава Ямал у Кітай.
Ігар Чаргінец не чакае зьняцьця санкцыяў і аднаўленьня кампаніяй палётаў у краіны Эўразьвязу.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі правёў размову з новай прэзыдэнткай Міжнароднага алімпійскага камітэта Кірсьці Ковэнтры, якая ўзначаліла камітэт у сакавіку 2025 году.
1 верасьня Генэральная пракуратура Ўкраіны паведаміла, што затрыманаму 52-гадоваму жыхару Львова выставілі падазрэньне ў забойстве народнага дэпутата, былога сьпікера Вярхоўнай Рады Андрэя Парубія.
Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе абвясьціла, што «Менская група» і зьвязаныя зь ёй структуры будуць закрытыя да 1 сьнежня. Гэта адбылося пасьля сумеснага звароту Армэніі і Азэрбайджана, якія раней дамовіліся аб мірным урэгуляваньні канфлікту.
ШАС — гэта стратэгічны выбар Беларусі, казаў Лукашэнка. Насамрэч, гэта ягоны выбар, а не Беларусі.
«Урэгуляваньне міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы не ўяўляецца магчымым у двухбаковым фармаце, паколькі Беларусь — сатэліт Расеі, праводзіць палітыку Пуціна», — заявіў міністар унутраных справаў Польшчы Марцін Кервіньскі ў эфіры Radio Zet 1 верасьня.
Чакаецца, што ў вучэньнях у Беларусі прымуць удзел 13 тысяч вайскоўцаў, а ў Расеі — 30 тысяч.
Дэлегатка Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак абвінаваціла кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўла Латушку ў сэксуальных дамаганьнях. Сам Латушка назваў абвінавачаньні паклёпам і «працай спэцслужбаў рэжыму».
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Напярэдадні, калі старшыня Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен сустракалася з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у Крынках на польска-беларускай мяжы, журналісты зафіксавалі побач узброеных памежнікаў Беларусі.
Deutsche Welle прывяла некалькі прыкладаў і камэнтар экспэрта.
Пры гэтым прадукцыйнасьць працы расьце павольна.
Старшыня КНР заявіў, што Кітай паскорыць стварэньне банку разьвіцьця ШАС, на штогадовым саміце арганізацыі ў Цяньдзіні ў панядзелак, 1 верасьня.
Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што эўрапейскія саюзьнікі Ўкраіны працуюць над «даволі дакладнымі плянамі» і «выразнай дарожнай мапай» для разгортваньня войскаў ва Ўкраіне ў выпадку мірнага пагадненьня паміж Кіевам і Масквой.
Пра пачатак сумесных вучэньняў з калектыўнымі сіламі апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) паведаміла 31 жніўня Міністэрства абароны.
У Кітаі, куды Аляксандар Лукашэнка прыляцеў зь візытам для ўдзелу ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, яго сустракалі танцамі і кветкамі.
Ва Ўзброеных сіла Літвы паведамілі аб усталяваньні на дарогах у закрытых пунктах пропуску на мяжы зь Беларусьсю перашкод, вядомых пад назвай «зубы цмока», якія зьяўляюцца часткай Балтыйскай лініі абароны.
Праўладныя партыі Беларусі і Расеі «Белая Русь» і «Адзіная Расея» падпісалі ў Маскве пратакол аб міжпартыйнай супрацы ў 2025-2027 гадах.
30 жніўня ў сьвеце адзначаецца Дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў. Не абмінулі яны і Беларусь.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў закон «Аб асновах дзяржаўнай палітыкі нацыянальнай памяці ўкраінскага народу». Ключавой навіной гэтага дакумэнта стала афіцыйнае замацаваньне паняцьця «рашызм» на дзяржаўным узроўні.
Літва, Латвія, Эстонія, Польшча і Фінляндыя накіравалі супольны ліст у Эўракамісію з просьбай пра дадатковае фінансаваньне аховы зьнешніх межаў ЭЗ.
Галоўныя падзеі тыдня ў відэа ад палітычнага аглядальніка Свабоды.
Прапановы Менска па «далейшаму разьвіцьцю шматплянавага супрацоўніцтва ўнутры «шанхайскай сям’і», плянуе агучыць на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 29 жніўня заявіў, што краіны-саюзьнікі Кіева дамовіліся пачакаць да 1 верасьня сыгналаў ад Расеі аб гатоўнасьці да двухбаковай сустрэчы на вышэйшым узроўні.
У Емэне ў выніку ізраільскага ўдару забіты Ахмэд аль-Рагаві, прэмʼер-міністар ураду, створанага групоўкай «Ансар-Алаг» (емэнскімі хусітамі).
Улады Літвы ідуць на дадатковыя захады бясьпекі, каб бараніцца ад магчымых новых прылётаў дронаў.
Ціханоўская наведвае Данію 28–29 жніўня на запрашэньне Міністэрства замежных справаў гэтай краіны. Яе суправаджае муж Сяргей Ціханоўскі.
У некаторых выпадках сьмяротныя прысуды выносяцца за негвалтоўныя злачынствы, у прыватнасьці зьвязаныя з наркотыкамі.
Памежнікі фіксуюць нязначнае зьмяншэньне чэргаў на межах Беларусі з краінамі ЗЗ.
«Акрамя пачуцьця адзінства, ёсьць і розныя погляды», — сказала Свабодзе Крысьціна Шыянок, адна з арганізатараў Другога кангрэсу аб беларускіх палітвязьнях, які пройдзе ў Польшчы праз месяц.
Забарона датычыць 12 катэгорыяў тавараў.
Ракеты ERAM з радыюсам дзеяньня 450 кілямэтраў аплацяць эўрапейскія краіны.
У Кіеве абвясьцілі дзень жалобы 29 жніўня.
Пасьля вучэньняў «Саюзная рашучасьць» у 2022 годзе Расея пачала ўварваньне ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі. З таго часу заходнія суседзі Беларусі ўспрымаюць расейскую вайсковую прысутнасьць вельмі хваравіта. А слова «вучэньні» выклікаюць зразумелыя асацыяцыі з падзеямі трохгадовай даўніны.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп незадаволены разьвіцьцём падзей вакол Украіны, але і ня зьдзіўлены. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Белага дома Каралін Левіт падчас брыфінгу, камэнтуючы апошнія абмены ўдарамі паміж Расеяй і Ўкраінай.
Улады Беларусі ўзялі пад свой кантроль Беларускую нацыянальную біятэхналягічную карпарацыю, раней зьвязаную зь сямʼёй былога прэзыдэнта Кыргызстану Курманбека Бакіева.
Дарадца лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях адукацыі і навукі Тацяна Шчытцова пакідае сваю пасаду.
Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Кіт Келаг заявіў, што нядаўнія ўдары Расеі па Кіеве «пагражаюць міру, якога прагне прэзыдэнт ЗША».
Урад Вугоршчыны забараніў уезд у краіну і на тэрыторыю Эўразьвязу камандзіру ўкраінскага падразьдзяленьня, адказнаму за ўдар па расейскім нафтаправодзе «Дружба». Пра гэта заявіў кіраўнік вугорскага МЗС Петэр Сіярта.
Загрузіць яшчэ