Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі на мяжы зь Беларусьсю знайшлі два аэрастаты з кантрабанднымі цыгарэтамі


Ілюстрацыйнае фота. Цыгарэты, прывязаныя да мэтэазонда, знойдзеныя літоўскімі памежнікамі ў 2024 годзе.
Ілюстрацыйнае фота. Цыгарэты, прывязаныя да мэтэазонда, знойдзеныя літоўскімі памежнікамі ў 2024 годзе.

Два мэтэазонды, да якіх былі прывязаны скруткі з 60 тыс. цыгарэт «NZ Gold» зь беларускімі акцызнымі маркамі, знойдзеныя 8 верасьня памежнікамі Малінаўскай воласьці памежнага зь Беларусьсю Аўгшдаўгаўскага краю, паведаміла Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.

Распачатая крымінальная справа па арт. 221 Крымінальнага закону краіны за незаконны абарот тытунёвых вырабаў, учынены ў буйным памеры.

6 верасьня паведамлялася, што горадзенскія памежнікі, абапіраючыся на апэратыўную інфармацыю, двума днямі раней знайшлі у непадалёк ад мяжы бесьпілётнікі і прадметы, прызначаныя для «супрацьпраўнай дзейнасьці».

Дакладная лякацыя не была ўказаная, аднак паколькі да «мерапрыемстваў па спыненьні парушэньня заканадаўства» прыцягнулі ў тым ліку супрацоўнікаў АУС Горадзенскага райвыканкаму, можна меркаваць, што размова аб Горадзенскім раёне, які мяжуе з Польшчай і Літвой.

Заяўлялася, што гэта чацьвёрты за тыдзень выпадак выяўленьня бесьпілётнікаў у прымежных раёнах.

Апошнім часам дроны і аэрастаты актыўна выкарыстоўваюць кантрабандысты для дастаўкі ў Эўразьвяз нелегальных грузаў, як правіла, цыгарэт.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG