Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакаліст гурта «Пятля прыхільнасьці» Ільля Чарапко-Самахвалаў застанецца ў калектыве дзеля восеньскага туру


Ільля Чарапко-Самахвалаў
Ільля Чарапко-Самахвалаў

Апошні тур гурта ў цяперашнім складзе ўсё ж адбудзецца.

Вакаліст гурту «Пятля Прыхільнасьці» Ільля Чарапко-Самахвалаў на сваёй старонцы ў Instagram паведаміў пра свой сыход з праекту.

«Асноўнай прычынай зьявілася жаданьне рухацца далей і перайсьці на наступны ўзровень. Ужо некалькі месяцаў я працую над уласным праектам і зьбіраюся прысьвяціць яму ўвесь свой час».

Аднак пазьней Ільля паведаміў пра тое, што цэлы дзень прайшоў у перамовах, і ў выніку музыкі прыйшлі да рашэньня, што Ільля выступіць з гуртом цягам восеньскага туру, іначай на яго маглі бы «павесіць» штраф за зрыў канцэртаў, дамоўленасьцяў.

Чарапко-Самахвалаў падкрэсьліў, што гэта будуць ягоныя апошнія выступы ў гурце, далей будзе іншая кар’ера.

«Вельмі спадзяюся, што ў гэтым туры маёй бясьпецы ўсё ж нададуць належную ўвагу», — напісаў вакаліст.

Гурт «Пятля Прыхільнасьці» быў створаны ў 2004 годзе вакалістам Ільлём Чарапко-Самахвалавым і басістам Цімафеем Савіцкім. У 2009 годзе выйшаў дэбютны альбом гурту «Всем доволен». Да адносна нядаўняга часу рэпэртуар гурту быў расейскамоўным, а назва выкарыстоўвалася выключна ў расейскім варыянце «Петля Пристрастия». Затым гурт пачаў выкарыстоўваць свой беларускі пераклад першапачатковай назвы.

У 2023 годзе гурт упершыню выпусьціў песьню па-беларуску, «Жыцьцё як жах». У 2024 годзе ў гурту выйшаў цалкам беларускамоўны альбом «Супэрпазыцыя».

«ПП» — адзін з найпапулярнейшых беларускіх гуртоў сучаснасьці. Сярод яго прыхільнікаў ня толькі беларусы, але й іншаземцы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG