Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 5 верасьня: грамадзянку Вялікай Брытаніі асудзілі ў Беларусі за пратэсты


Суд у Менску, архіўнае фота
Суд у Менску, архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Грамадзянку Вялікай Брытаніі асудзілі паводле пратэсных артыкулаў

52-гадовую грамадзянку Брытаніі Юлію Фэнэр затрымалі вясной мінулага года пры перасячэньні беларускай мяжы. Жанчыну абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» і «ўдзеле ў пратэстах» і асудзілі да зьвяволеньня. Праваабаронцы прызналі яе палітзьняволенай, піша «Вясна».

Юлія Фэнэр мае два грамадзянствы — беларускае і брытанскае. Яе затрымалі на мяжы 31 сакавіка 2024 года пры спробе заехаць у Беларусь. Ёй прад’явілі абвінавачваньні паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак) і ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Сутнасьць абвінавачваньняў праваабаронцам невядомая. Затрыманую зьмясьцілі ў СІЗА да суду.

21 жніўня Юлію асудзілі да сямі гадоў зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG