Неабходнасьць у такім дакумэнце яго аўтары тлумачаць трывогай за беларускіх палітычных зьняволеных, становішча якіх яны назвалі «катастрафічным». Паводле актывістаў, пры цяперашняй сытуацыі ў сьвеце лёс беларускіх палітвязьняў можа «канчаткова зьнікнуць з поля зроку».
Маніфэст заклікае ўлады Беларуси працягнуць працэс вызваленьня палітзьняволеных, які пачаўся ў 2024 годзе, і пашырыць яго на ўсіх, хто апынуўся за кратамі з палітычных матываў.
«Мы таксама заклікаем дэмакратычных палітыкаў выкарыстоўваць усе магчымыя інструмэнты і мэханізмы, каб спрыяць вызваленьню, у тым ліку шляхам дыпляматычных ініцыятываў і гуманітарных перамоваў», — зьвяртаюцца аўтары дакумэнту да палітыкаў за межамі Беларусі.
- На сакавік 2025 году ў Беларусі больш за 2600 палітвязьняў цалкам адбылі свае тэрміны і былі вызваленыя, у той час як паводле «Вясны» 1185 чалавек усё яшчэ застаюцца за кратамі з палітычных матываў — некаторыя зь іх ужо пяты год.
- Паводле ініцыятывы Dissidentby.com у Беларусі цяпер 1329 палітвязьняў. Прынамсі сем чалавек памерлі ў зьняволеньні ад бесчалавечных умоваў.
- Больш за 200 зьняволеных належаць да ўразьлівых групаў, дзясяткі ў крытычным стане.
- 7 верасьня споўніцца 5 гадоў, як Марыя Калесьнікава знаходзіцца за кратамі. Ня менш за два гады Марыя Калесьнікава была ў рэжыме інкамунікада.
Паводле аўтараў «Маніфэсту», гэты дакумэнт падтрымліваюць вядучыя беларускія і міжнародныя праваабарончыя групы, у тым ліку Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларуская праваабарончая хата (Вільня), Прававая ініцыятыва, ПЭН-Беларусь, Human Constanta, Respect-Protect-Fulfill, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Lawtrend, Офіс у правах асобаў з інваліднасьцю, «Лекары за праўду і справядлівасьць», Free Belarus Center, Politvyazynka ды іншыя.
Форум