Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, тэст будуць здаваць імігранты, якія прэтэндуюць на вакансіі працоўных і служачых.
У прыватнасьці, тэст будуць здаваць кіроўцы, афіцыянты, цырульнікі, прадаўцы, санітары, адміністратары, акушэры, лекары-спэцыялісты, мэдсёстры і мэдбраты, памочнікі лекараў і фэльдшары.
У дакумэнце адзначаецца, што працоўны імігрант сам можа выбраць мову, па якой здаваць тэкст — расейскую або беларускую.
Іншаземцы будуць дапускацца да ацэньваньня ведаў мовы пры наяўнасьці дакумэнта асобы, мэдычнай даведкі аб стане здароўя, якая павінна пацьвердзіць адсутнасьць захворваньняў, небясьпечных для здароўя насельніцтва, а таксама дамовы на наданьне паслуг і інфармацыі, што пацьвярджае аплату правядзеньня тэставаньня.
Згодна з пастановай, іншаземныя грамадзяне павінны адказаць на пытаньні тэсту цягам 30 хвілін. Вынік будзе лічыцца станоўчым, калі колькасьць правільных адказаў склала 50 і больш адсоткаў.
Сёлета 11 красавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусь могуць прыехаць на працу 150 тысяч пакістанцаў.
У ліпені Бюро ў эміграцыі і замежнай занятасьці Пакістану паведаміла, што працоўныя мігранты з Пакістану будуць падпісваць абавязацельства ня ўдзельнічаць у нелегальнай міграцыі.
Форум