Шасьцёра чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляе AP з спасылкай на ізраільскія службы. Паліцыя паведаміла, што двое нападнікаў былі «нэўтралізаваныя» неўзабаве пасьля пачатку страляніны.
Страляніна адбылася на буйным скрыжаваньні на паўночным уезьдзе ў Ерусалім, на дарозе, якая вядзе да габрэйскіх паселішчаў ва ўсходнім Ерусаліме.
Ізраільскія СМІ паведамілі, што двое нападнікаў селі ў аўтобус і затым адкрылі агонь. На відэазапісе нападу відаць, як дзясяткі людзей уцякаюць з аўтобуснага прыпынку на ажыўленым скрыжаваньні ў ранішнюю гадзіну пік.
Мэдыкі, якія прыбылі на месца здарэньня, заявілі, што ў раёне панаваў хаос, людзі былі пакрытыя разьбітым шклом, некаторыя ляжалі без прытомнасьці на дарозе і ходніках каля аўтобуснага прыпынку.
Палестынскія групоўкі баевікоў пакуль не даюць ніякіх камэнтароў наконт нападу.
Сярод забітых чатырох чалавек — адзін мужчына ў веку каля 50 гадоў і трое каля 30 гадоў.
Форум