Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка патрабуе жорсткага кантролю за крыптавалютай, каб яе не выводзілі зь Беларусі


Знак адной з крыптавалют. Ілюстрацыйнае фота
Знак адной з крыптавалют. Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка заявіў аб неабходнасьці вызначэньня мэханізмаў кантролю ў сфэры крыптавалют.

«Задача дзяржавы — вызначыць зразумелыя, празрыстыя правілы гульні і мэханізмы кантролю ў гэтай сфэры. Гэта важна, паколькі гэта новы для краіны кірунак. Менавіта таму яшчэ ў 2023 годзе я даў шэраг даручэньняў па забесьпячэньні комплекснага рэгуляваньня сфэры лічбавых знакаў, крыптавалют. Аднак дагэтуль узгодненых дакумэнтаў у мяне на стале няма», — працытавала дзяржаўнае агенцтва БелТА выказваньне Аляксандра Лукашэнкі на адпаведнай нарадзе 5 верасьня.

Новае даручэньне аб мэханізмах кантролю Лукашэнка зрабіў па выніках пазаплянавай праверкі Камітэту дзяржкантролю, у часе якой знайшлі парушэньні пры рэгістрацыі фінансавых апэрацый.

«Грашовыя сродкі беларускіх інвэстараў, выведзеныя за мяжу, у палове выпадкаў не вяртаюцца. Так справа ня пойдзе», — заявіў Лукашэнка.

На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі ўраду, Парку высокіх тэхналёгій, а таксама кіраўніцтва генэральнай пракуратуры і КДБ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG