У выніку трагедыі загінулі 15 чалавек, яшчэ 18 параненыя. Лісабонская пракуратура пачала расьсьледаваньне здарэньня.
Фунікулёр сышоў з рэек у раёне праспэкту Свабоды і ўрэзаўся ў жылы дом. Паводле зьвестак экстраных службаў, як піша France24, усіх ахвяр, у тым ліку некаторых іншаземцаў, ужо выцягнулі з-пад абломкаў.
Ратавальныя работы працягваліся ўначы.
Апэратар грамадзкага транспарту гораду заявіў, што выканаў «усе пратаколы тэхнічнага абслугоўваньня». Прамежкавае абслугоўваньне ажыцьцяўляецца кожныя два гады і праводзілася ў 2024-м, а агульнае абслугоўваньне — кожныя чатыры гады.
Турысты і жыхары Лісабону карыстаюцца фунікулёрамі, каб перамяшчацца па стромкіх узгорках сталіцы, а квадратны жоўты цягнічок — часты сувэнір, які прывозяць з сабою госьці партугальскай сталіцы.
«Глёрыя» ўпершыню ўвайшла ў эксплюатацыю ў 1885 годзе, а да электрычнасьці падключылася ў 1915 годзе.
Форум