Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BySol абвясьціў збор на дапамогу палітзьняволеным. За першыя гадзіны сабралі дзьве траціны ад неабходнае сумы

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Фонд абвясьціў збор адразу, як стала вядома пра вызваленьне 52 чалавек зь беларускіх турмаў, уключна з грамадзянамі іншых дзяржаў.

Фонд BySol паведаміў пра тое, што кожны вызвалены атрымае 1000 эўра праз фонд з дапамогай Міжнароднага гуманітарнага фонду.

Збор адразу прыцягнуў увагу беларускай дыяспары і салідарных зь беларусамі. Людзі пачалі ахвяраваць грошы.

Па стане на 19:20 менскага часу ўдалося сабраць звыш 35 тысяч з патрэбнай сумы ў 50 тысяч эўра.

Па стане на 20:20 менскага часу сабрана ўжо 45 636 эўра.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG