Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча разгортвае на мяжы зь Беларусьсю 40 тысячаў вайскоўцаў


Польскія вайскоўцы патрулююць вясковую вуліцу пасьля ўварваньня расейскіх дронаў, 10 верасьня 2025
Польскія вайскоўцы патрулююць вясковую вуліцу пасьля ўварваньня расейскіх дронаў, 10 верасьня 2025

У бліжэйшыя дні 40000 вайскоўцаў будуць несьці службу на ўсходняй мяжы Польшчы, паведаміў намесьнік польскага міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык.

Пра гэта піша Gazeta.pl.

Ён растлумачыў, што рашэньне аб разгортваньні войскаў зьвязанае зь беларуска-расейскімі вучэньнямі «Захад-2025», якія пачынаюцца ў Беларусі 12 верасня.

Томчык падкрэсьліў, што Польшча гатовая да вучэньняў «Захад-2025». «Польшча рыхтавалася да вучэньняў „Захад-2025“ шмат месяцаў. Польскія вайскоўцы правялі вучэньні з удзелам больш за 30 000 польскіх і натаўскіх салдат, каб адэкватна адрэагаваць на „Захад-2025“».

Ён нагадаў, што расейскія і беларускія вучэньні лічацца наступальнымі. «Так пачалася вайна ва Ўкраіне, але таксама і агрэсія супраць Грузіі. Таму польскія вайскоўцы рыхтаваліся да гэтага. У бліжэйшыя дні ў нас на мяжы будзе каля 40 000 салдат», — заявіў намесьнік міністра абароны Польшчы.

Ён сказаў, што парушэньне паветранай прасторы расейскімі беспілётнікамі ў ноч з 9 на 10 верасьня зьвязваюць з вучэньнямі «Захад-2025». Томчык адказаў на абвінавачваньні наконт таго, што ў адбіцьці ўварваньня дронаў польскія абарончыя сыстэмы аказаліся неэфэктыўныя.

«Разьлікі, якія паказваюць кошт зьнішчэньня аднаго беспілётніка, — гэта тупік. Беспілётнікі відавочна ў разы таньнейшыя за ракеты, якія іх зьнішчаюць. Гэтую выснову можна зрабіць з канфліктаў паміж Ізраілем і Іранам ці Расеі і Украіны. Аднак з пункту гледжаньня дзяржавы няма нічога больш каштоўнага, чым жыцьці яе грамадзян. Тут не павінна быць ніякага маштабаваньня», — падкрэсьліў Томчык.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG