Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада БНР узнагародзіла мэдалямі некалькі дзясяткаў беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне


Здымак узнагарод
Здымак узнагарод

У дзень Беларускай вайсковай славы Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўзнагародзіла мэдалямі «За баявыя заслугі» некалькі дзясяткаў добраахвотнікаў у складзе Ўзброеных сілаў Украіны.

«У 1514 годзе нашыя продкі перамаглі нашмат большае маскоўскае войска, — гаворыцца ў звароце старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. — Сёньня мужнасьць выяўляеце вы, змагаючыся супраць расейскіх агрэсараў ва Ўкраіне. Менавіта ў гэтай бітве вырашаецца і лёс Беларусі, і будучыня ўсяго эўрапейскага кантынэнту».

За асабістую адвагу ўзнагароджаныя байцы Палку Каліноўскага і падразьдзелу «1514», усяго 75 чалавек, зь іх 12 афіцэраў адзначаныя афіцэрскімі (залатымі) мэдалямі. Дзевяць байцоў узнагароджаныя пасьмяротна.

У мінулыя гады Рада БНР узнагароджвала беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца з расейскімі агрэсарамі ва Ўкраіне, мэдалямі Ордэну Пагоні і мэдалём «За баявыя заслугі».

Баец Палку Каліноўскага, адзін з заснавальнікаў «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі і баец Другога інтэрнацыянальнага легіёну Збройных сілаў Украіны Марыя Зайцава былі пасьмяротна ўганараваныя Ордэнам Жалезнага Рыцара.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG