Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі адказаў Пуціну, запрасіўшы таго ў Кіеў


UKRAINE – Ukrainian President Volodymyr Zelenskyy. Kyiv, August, 2023
UKRAINE – Ukrainian President Volodymyr Zelenskyy. Kyiv, August, 2023

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі запрасіў кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна на перамовы ў Кіеў, падкрэсьліўшы, што сам ён у Маскву паехаць ня можа.

«Ён можа прыехаць у Кіеў. Я не магу паехаць у Маскву, калі мая краіна пад ракетамі, пад атакай кожны дзень. Я не магу паехаць у сталіцу гэтага тэрарыста», — заявіў прэзыдэнт Украіны ў інтэрвію амэрыканскаму каналу ABC News.

Зяленскі дадаў, што прапанова Пуціна сустрэцца ў Маскве накіравана на зацягваньне перамоўнага працэсу. Паводле Зяленскага, расейскі кіраўнік «гуляе ў гульні са Злучанымі Штатамі» і разумее немагчымасьць сустрэчы ў Маскве.

Пуцін двойчы на гэтым тыдні заяўляў пра гатоўнасьць сустрэцца зь Зяленскім у Маскве. «Калі рэальна нехта хоча з намі сустрэцца — мы гатовы. Самае лепшае месца для гэтага — сталіца Расейскай Фэдэрацыі, горад-герой Масква», — сказаў Пуцін на Ўсходнім эканамічным форуме 5 верасьня.

Пры гэтым Пуцін казаў, што ня бачыць асаблівага сэнсу ў такой сустрэчы, але гатовы прыняць Зяленскага і даць яму гарантыі бясьпекі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG