5 верасьня на прэс-канфэрэнцыі ў Белым доме прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон і Менск вядуць перамовы пра вызваленьне часткі з 1400–1500 затрыманых у Беларусі, большасьць зь якіх — палітвязьні.
Раней Трамп называў лічбу 1300 зьняволеных не ўжываў слова «палітычныя».
Трамп падзякаваў Аляксандру Лукашэнку, назваўшы яго «моцным лідэрам», і нагадаў, што нядаўна былі вызваленыя 16 чалавек. (Грамадзкасьці вядома пра 14 вызваленых палітвязьняў)
Ён падкрэсьліў, што ЗША «нічога не плацілі» за гэта.
«Мы нікому не плацілі. Гэта пытаньне павагі. Калі паважаюць тваю краіну, зьняволеных адпускаюць. Калі не — даводзіцца плаціць мільярды. Уявіце, 6 мільярдаў даляраў», — сказаў ён.
«Веру, што гэтыя 1400 таксама будуць вызваленыя неўзабаве. Гэта будзе вялікая падзея», — сказаў Трамп.
(Пра Беларусь — пасьля 37-й хвіліны)
Форум