Расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін зноў адхіліў магчымасьць разгортваньня заходніх войскаў ва Ўкраіне празь дзень пасьля таго, як прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон на сустрэчы «Кааліцыі ахвочых» пацьвердзіў, што такія пляны будуць часткай гарантый бясьпекі Ўкраіны па вайне.
Яўгену крыху больш за 20. Яшчэ нядаўна ён зарабляў 6 тысяч эўра ў месяц на караблі, а апошнія паўтара году ратуе і страчвае людзей на вайне.
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч адказвае на пытаньне, чаму вучэньні Захад пройдуць у зьменшаным маштабе, і тлумачыць, чаму афіцыйны Менск усё больш гаворыць пра сваё міралюбства.
Група краін-саюзьніц Украіны ў яе барацьбе супраць расейскай агрэсіі, вядомая як «кааліцыя ахвочых», прыняла рашэньне аб пастаўцы Украіне дальнабойных ракет «для далейшага ўмацаваньня яе арсэналу».
Кіраўнік Чарнігаўскай гарадзкой вайсковай адміністрацыі Дзьмітро Брыжынскі паведаміў, што расейскія войскі нанесьлі ўдар па супрацоўніках гуманітарнай місіі разьмінаваньня. Два чалавекі загінулі, пяць атрымалі раненьні.
У Кіеве затрымалі грамадзяніна Беларусі паводле падазрэньня ў незаконным набыцьці і захоўваньні з мэтай далейшага продажу 2 кіляграмаў 44 грамаў асабліва небясьпечнага псыхатропнага рэчыва PVP.
Прынагодны альянс пераважна эўрапейскіх краін, вядомы як «Кааліцыя ахвочых», які абавязаўся распрацаваць жыцьцяздольны плян бясьпекі для пасьляваеннай Украіны, праводзіў сустрэчы цягам некалькі месяцаў, але выразных вынікаў амаль не было.
Украінскія OSINT-расьсьледнікі паведамілі, што расейскія войскі правялі найбольш маштабную перагрупоўку сваіх сіл з часоў наступу на Кіеў у 2022 годзе.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты не плянуюць скарачаць свой кантынгент у Польшчы. Ён сказаў пра гэта падчас сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім у Вашынгтоне 3 верасьня.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай вынікам яго паездкі ў Кітай, заявіў, што не выключае сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, «калі такая сустрэча будзе добра падрыхтавана».
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц назваў расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна «магчыма самым небясьпечным ваенным злачынцам нашага часу».
У Генэральным штабе Ўзброеных сілаў Украіны паведамілі, што ў ноч на 3 верасьня расейскія войскі атакавалі тылавыя рэгіёны 502 ударнымі і выведнымі дронамі, а таксама 24 крылатымі ракетамі.
Яны падпісалі кантракт з расейскім войскам у 2025 годзе.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа кажа, што Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) і яе дапаможныя структуры скарыстаюцца любой магчымасьцю, каб працягнуць вайну ва Ўкраіне.
Дзяржаўная служба Ўкраіны па этнапалітыцы і свабодзе сумленьня падала пазоў у суд аб спыненьні дзейнасьці Кіеўскай мітраполіі Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) за яе сувязі з Расейскай праваслаўнай царквой (РПЦ).
Адміністрацыя ЗША разглядае «ўсе варыянты», зьвязаныя з узмацненьнем санкцый, у сувязі з апошнімі дзеяньнямі Расеі, якая працягвае вайну супраць Украіны, нягледзячы на міратворчыя намаганьні Злучаных Штатаў.
2 верасьня Галіцкі суд Львова правёў пасяджэньне па абраньні меры стрыманьня падазраванаму ў забойстве народнага дэпутата, былога старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны Андрэя Парубія.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі правёў размову з новай прэзыдэнткай Міжнароднага алімпійскага камітэта Кірсьці Ковэнтры, якая ўзначаліла камітэт у сакавіку 2025 году.
1 верасьня Генэральная пракуратура Ўкраіны паведаміла, што затрыманаму 52-гадоваму жыхару Львова выставілі падазрэньне ў забойстве народнага дэпутата, былога сьпікера Вярхоўнай Рады Андрэя Парубія.
Расея працягне так званую адмысловую ваенную апэрацыю, гэта значыць вайну супраць Украіны. Пра гэта ў суботу заявіў начальнік Генштаба расейскіх Узброеных сіл Валеры Герасімаў. Яго выступленьне апублікавала Мінабароны.
Паводле ўкраінскіх маніторынгавых каналаў, сама меней чатыры бесьпілётнікі вылецелі ў бок Беларусі, адзін зь іх — у кірунку Берасьця. Яшчэ некалькі дронаў заляцелі ва Ўкраіну зь беларускай тэрыторыі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў закон «Аб асновах дзяржаўнай палітыкі нацыянальнай памяці ўкраінскага народу». Ключавой навіной гэтага дакумэнта стала афіцыйнае замацаваньне паняцьця «рашызм» на дзяржаўным узроўні.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 29 жніўня заявіў, што краіны-саюзьнікі Кіева дамовіліся пачакаць да 1 верасьня сыгналаў ад Расеі аб гатоўнасьці да двухбаковай сустрэчы на вышэйшым узроўні.
Ракеты ERAM з радыюсам дзеяньня 450 кілямэтраў аплацяць эўрапейскія краіны.
У Кіеве абвясьцілі дзень жалобы 29 жніўня.
Пасьля вучэньняў «Саюзная рашучасьць» у 2022 годзе Расея пачала ўварваньне ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі. З таго часу заходнія суседзі Беларусі ўспрымаюць расейскую вайсковую прысутнасьць вельмі хваравіта. А слова «вучэньні» выклікаюць зразумелыя асацыяцыі з падзеямі трохгадовай даўніны.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп незадаволены разьвіцьцём падзей вакол Украіны, але і ня зьдзіўлены. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Белага дома Каралін Левіт падчас брыфінгу, камэнтуючы апошнія абмены ўдарамі паміж Расеяй і Ўкраінай.
Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Кіт Келаг заявіў, што нядаўнія ўдары Расеі па Кіеве «пагражаюць міру, якога прагне прэзыдэнт ЗША».
Урад Вугоршчыны забараніў уезд у краіну і на тэрыторыю Эўразьвязу камандзіру ўкраінскага падразьдзяленьня, адказнаму за ўдар па расейскім нафтаправодзе «Дружба». Пра гэта заявіў кіраўнік вугорскага МЗС Петэр Сіярта.
Карабель атрымаў пашкоджаньні. Судна знаходзілася недалёка ад берагоў анэксаванага Крыму.
Удары прыйшліся і па іншых рэдакцыях і офісах, у тым ліку дыпляматычных прадстаўніцтвах.
Бесьпілётнікі ў ноч на 28 жніўня атакавалі два нафтаперапрацоўчыя заводы ў Расеі — Афіпскі НПЗ у Краснадарскім краі і Куйбышаўскі НПЗ у Самарскай вобласьці.
28 жніўня 2015 году ў шпіталі ў Запарожжы ад баявых раненьняў, атрыманых на Данбасе, памёр актывіст зь Берасьця Алесь Чаркашын. Ён стаў першым беларусам, які аддаў сваё жыцьцё ў баях за незалежную Ўкраіну ў XXI стагодзьдзі.
Паветраная атака Расеі на Кіеў адбылася ў ноч на 28 жніўня.
Заходнія краіны абмяркоўваюць сыстэму гарантый бясьпекі для Украіны, якая можа быць рэалізавана пасьля заключэньня мірнага пагадненьня. Аб гэтым піша Financial Times са спасылкай на крыніцы.
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сілаў Украіны паведамілі, што ў ноч на 27 жніўня расейскія войскі атакавалі Ўкраіну 95 ударнымі і выведнымі дронамі.
Сілы спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Украіны пацьвердзілі ўдар па лягістыцы расейскіх войскаў у анэксаваным Расеяй Крыме.
У палку Кастуся Каліноўскага, які ваюе на баку Ўкраіны ў вайне з Расеяй, паведамілі аб гібелі яшчэ аднаго свайго байца.
У шэрагу рэгіёнаў Расеі і на акупаваных ёю тэрыторыях Украіны фіксуюць дэфіцыт паліва і вялікія чэргі на запраўках. На гэты фоне расейскія ўлады зацікавіліся пастаўкамі паліва зь беларускіх НПЗ.
На сакрэтным прадпрыемстве ва Ўкраіне распрацавалі новую крылатую ракету, якую неафіцыйна назвалі «Флямінга».
Ва Ўкраіне загінуў грамадзянін Беларусі Аляксандар Раманенка, які ваяваў на баку Расеі з 27 чэрвеня 2024 году. На момант гібелі яму было 27 гадоў.
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сілаў Украіны паведамілі, што расейскія войскі ў ноч на 25 жніўня атакавалі Ўкраіну 104 бесьпілётнікамі Shahed з розных расейскіх рэгіёнаў і анэксаванага Крыму.
Ракеты з радыюсам дзеяньня 450 кілямэтраў аплацяць эўрапейскія краіны.
Украіна і Расея 24 жніўня чарговы раз абмяняліся ваеннапалоннымі з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі.
Прэмʼер-міністар Канады Марк Карні прыбыў з візытам у Кіеў на знак падтрымкі Ўкраіны ў яе Дзень незалежнасьці
На знак падтрымкі Ўкраіны на яе Дзень незалежнасьці ў Кіеў прыбыў прэмʼер-міністар Канады Марк Карні.
Раніцай 24 жніўня над портам Усць-Луга заўважылі дзесяць бесьпілётнікаў, паведамляюць расейскія СМІ.
24 жніўня Ўкраіна 34-ты раз адзначае Дзень незалежнасьці, чацьвёрты раз ва ўмовах поўнамаштабнай расейскай ваеннай агрэсіі.
Пацярпелых няма, узровень радыяцыі на месцы інцыдэнту і ў навакольлі не перавышаў норму.
Гісторыя журналіста-фрылансэра Радыё Свабода Ўладзіслава Есіпенкі, які працаваў у праекце Радыё Свабода Крим.Реалії, а пасьля адбыў больш за 4 гады ў расейскіх катоўнях.
Загрузіць яшчэ