Пра гэта паведаміў офіс прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Кіра Стармэра па выніках парыскага саміту кааліцыі, дзе меліся выпрацоўваць гарантыі бясьпекі для Ўкраіны. У саміце прынялі ўдзел прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Стыў Уіткаф.
Зяленскі таксама правёў закрытую сустрэчу зь Уіткафам, паведаміў прэс-сакратар украінскага прэзыдэнта Сяргей Нікіфараў.
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі Кір Стармэр, якія ўзначальваюць «кааліцыю ахвочых», настойвалі на тым, што любыя эўрапейскія «сілы стрымліваньня», разьмешчаныя на тэрыторыі Ўкраіны, павінны мець падтрымку з боку ЗША. Офіс Стармэра паведаміў пасьля сустрэчы, што брытанскі прэмʼер-міністар «падкрэсьліў непарушнае абавязаньне групы дапамагаць Украіне, абапіраючыся на падтрымку прэзыдэнта Трампа, і адзначыў, што цяпер неабходна пайсьці яшчэ далей, каб узмацніць ціск на Пуціна з мэтай дабіцца спыненьня баявых дзеяньняў».
Форум