Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афганістане ў выніку землятрусу загінулі больш за 800 і параненыя больш за 2800 чалавек

абноўлена

Байцы талібаў разам зь мірнымі жыхарамі перавозяць пацярпелых ад землятрусу ў машынах хуткай дапамогі ў аэрапорт Джалалабаду. 1 верасьня 2025 году
Байцы талібаў разам зь мірнымі жыхарамі перавозяць пацярпелых ад землятрусу ў машынах хуткай дапамогі ў аэрапорт Джалалабаду. 1 верасьня 2025 году

У сталіцы Кабуле ўлады заявілі, што ратаўнікі сьпяшаюцца дабрацца да аддаленых вёсак, раскіданых па тэрыторыі з доўгай гісторыяй землятрусаў і паводак. Найбольш пацярпела правінцыя Нангархар, ёсьць пацярпелыя і ў сталіцы краіны Кабуле.

У Афганістане ў выніку землятрусу, які адбыўся а 23:45 31 жніўня недалёка ад мяжы з Пакістанам, загінулі 800 чалавекі і больш за 2800 атрымалі раненьні.

Як паведаміла агенцтва Reuters, магутнасьць землятрусу склала 6,0 балаў.

Жыхар правінцыі Нангархар паведаміў Радыё Свабода аб вялікай колькасьці разбураных будынкаў. «Усё зраўняла зь зямлёй. Тэрмінова трэба даставіць людзям аптэчкі, харч і неабходныя тавары для дому», — сказаў ён.

Мадэляваньне, якое раней правяла Геалягічная служба ЗША (USGA), паказала, што меркаваная колькасьць загінулых можа дасягаць сотняў чалавек.

USGA паведаміла, што эпіцэнтар штуршкоў землятрусу быў на глыбіні 8 кілямэтраў, штуршкі на такім адносна невялікім узроўні прычыняюць большую шкоду, чым глыбейшыя падземныя штуршкі.

Жыхары сталіцы Пакістану Ісламабаду, які знаходзіцца больш чым за 300 кілямэтраў ад эпіцэнтру, паведамілі, што адчулі толькі дрыжаньне будынкаў.

Землятрус адбыўся пасьля таго, як правінцыя Нангархар пацярпела ад моцнай паводкі ў мінулыя выходныя, у выніку якой загінулі прынамсі пяць чалавек, былі зьнішчаныя ўраджай і маёмасьць.

Афганістан, асабліва ў горным масіве Гіндукуш, часта цярпіць ад землятрусаў. Вялікая колькасьць ахвяраў — вынік нізкіх будаўнічых стандартаў, аддаленасьці і цяжкасьці з наданьнем дапамогі пацярпелым.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG