Міністар унутраных спраў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч расказаў, што калі будуць правакацыі, Літва зробіць гэтак жа, піша Delfi.lt.
«Калі здарыцца (правакацыя), кіраўнік памежнай аховы гатовы ў тую ж хвіліну даць дазвол на закрыцьцё мяжы. Калі нешта адбываецца, дрон ці правакацыя, або нейкі невыразны павышаны рух сіл ля мяжы, мы можам гэта зрабіць», — сказаў у інтэрвію радыё LRT Кандратовіч.
Паводле яго слоў, пазьней рашэньне на больш працяглы тэрмін закрыць мяжу павінен прыняць урад Літвы.
Міністар акцэнтаваў, што мяжа зь Беларусьсю знаходзіцца пад пільным наглядам, а асобныя ўчасткі ўмацаваныя.
«У такіх месцах павышаны кантроль. Мы робім гэта і ацэньваем усе рызыкі, якія могуць быць. Я ўчора гаварыў з кіраўніком МУС Латвіі, іх пазыцыя і наша пазыцыя зараз — кантроль і прыняцьце адэкватных сытуацыі захадаў», — сказаў Кандратовіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэргі на мяжы, праблемы з грузамі, страта ў экспарце: Што для Беларусі значыць закрыцьцё мяжы ПольшчайШто цяпер на мяжы паміж Польшчай, Літвой і Беларусьсю
Апоўначы 12 верасьня (а 1-й гадзіне ночы паводле менскага часу) Польшча цалкам закрыла мяжу зь Беларусьсю, для аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту.
На мяжы Літвы і Беларусі працуюць толькі два пункты пропуску — у Медніках (Каменны Лог зь беларускага боку) і Салечнікі (Беняконі).
У 2023-2024 гадах Літва закрыла свае пункты ў Лаварышках, Райгорадзе, Шумску і Цьверачы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча ўжыла эканамічную «ядзерную зброю», перакрыўшы мяжу — палітычны аналітык Вадзім Мажэйка