Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 9 чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта паведамляецца ў супольнай заяве шасьці беларускіх праваабарончых арганізацыяў.

Яна апублікаваная на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна».

Падставай для рашэньня стала інфармацыя аб прад’яўленьні абвінавачваньняў, заключэньні пад варту і вынясеньні прысудаў па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») у дачыненьні да Максіма Дзергачова, Маргарыты Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзьмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, а таксама аб накіраваньні да адбыцьця пакараньня ў папраўчую ўстанову асуджанага па ч.1 арт 342 КК Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава.

«Мы ацэньваем перасьлед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, і масавых беспарадках як палітычна матываваны перасьлед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказваньня свайго меркаваньня адносна абвешчаных вынікаў выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зьняволенымі» — гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG