Былы прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару атрымаў вырак на 27 гадоў зьняволеньня па справе аб спробе дзяржаўнага перавароту.
11 верасьня Вярхоўны суд Бразыліі атрымаў неабходную большасьць галасоў для прызнаньня 70-гадоваму Балсанару вінаватым. Судзьдзя Кармэн Лусія стала трэцяй з пяці судзьдзяў, якія прызналі былога прэзыдэнта вінаватым у змове з мэтай вярнуць сабе ўладу пасьля паражэньня на выбарах у 2022 годзе. Тады Балсанару прайграў леваму палітыку Луісу Інасіа Лулу да Сільву.
Пасьля інаўгурацыі да Сілвы прыхільнікі Балсанару распачалі штурм парлямэнта, Вярхоўнага суду і рэзыдэнцыі кіраўніка дзяржавы. У выніку было вырашана распачаць расьсьледаваньне аб спробе перавароту.
Балсанару былі прад’яўленыя абвінавачаньні па пяці пунктах, адзін з якіх — кіраўніцтва злачыннай арганізацыяй з мэтай зьвяржэньня дзейнага кіраўніка дзяржавы. Былы прэзыдэнт усе абвінавачаньні абвяргае.
Раней на паседжаньні судзьдзям былі прадэманстраваны відэазапісы масавых пратэстаў у студзені 2023 года, калі пасьля інаўгурацыі новага прэзыдэнта Бразыліі Луіса Ігнасіа Лулы да Сільва прыхільнікі Балсанару ўварваліся ў будынкі Кангрэса і Вярхоўнага суда, а таксама ўзялі штурмам прэзыдэнцкі палац.
Паліцыя затрымала ня менш за 1843 чалавекі, больш за 1100 зь якіх былі пасьля арыштаваныя. Тады было распачатае расьсьледаваньне ў дачыненьні да Балсанара, якога пракуратура падазрае ў падбухторваньні да пратэстаў, якія пацягнулі масавыя беспарадкі і акты вандалізму.