Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяршынства Ілана Маска пад сумневам, бо багацьце іншага мільярдэра за дзень вырасла на $101 мільярд


Лары Элісан
Лары Элісан

Заснавальнік амэрыканскай тэхналягічнай карапарацыі Oracle Лары Элісан упершыню стаў самым багатым чалавекам у сьвеце, абышоўшы Ілана Маска, які амаль год узначальваў сьпіс самых багатых людзей сьвету, паведамляе Bloomberg.

Ацэнка багацьця 81-гадовага Элісана вырасла на 101 мільярд даляраў па стане на 10:10 раніцы па нью-ёрскім часе (17:10 па менскім часе) пасьля таго, як квартальная справаздача карапарацыі Oracle перавысіла чаканьні і паказала пэрспэктывы далейшага росту.

У выніку капітал Элісана дасягнуў 393 мільярдаў даляраў, паводле індэкса мільярдэраў Bloomberg. Гэта быў найбуйнейшы аднадзённы рост багацьця, калі-небудзь зафіксаваны ў гісторыі індэксу.

Паводле Bloomberg, ацэнка багацьця Ілана Маска цяпер — 385 мільярдаў даляраў.

Пры гэтым паводле часопісу Forbes, Маск застаецца самым багатым чалавекам у сьвеце, бо яго чысты капітал часопіс ацэньвае ў 436,3 мільярда долараў. Па стане на сераду Forbes ацэньвае багацьце Элісана на 377 мільярдаў даляраў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG