Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы назвалі імя беларуса, затрыманага ў «шпіёнскай справе»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гэта грамадзянін Беларусі Ўладзіслаў Н. Паводле польскага Агенцтва ўнутранай бясьпекі (ABW), ён дзейнічаў ня толькі ў Польшчы, але і ў Вугоршчыне.

Яму інкрымінуюць удзел у дзейнасьці замежнай выведкі супраць Польшчы (арт. 130 § 1 польскага Крымінальнага кодэксу). 10 верасьня суд у Варшаве ўзяў яго пад варту на 3 месяцы.

Высланы з Польшчы беларускі дыплямат, пра якога 9 верасьня паведамлялася, што ён «агрэсіўна падтрымліваў» дзеяньні спэцслужбаў — сам займаўся выведвальнай дзейнасьцю, вынікае з паведамленьня ABW. Ягоная высылка і затрыманьне Уладзіслава Н. узаемазьвязаныя.

9 верасьня чэская Служба бясьпекі і выведкі (BIS) паведаміла пра разгалінаваную сетку беларускага КДБ у Эўропе. У Чэхіі абвясьцілі пэрсонай нон-грата беларускага дыплямата Мікалая Дукшту. Днём раней у Румыніі затрымалі былога намесьніка кіраўніка малдаўскай выведкі Аляксандра Балана, якога абвінавацілі ў працы на КДБ Беларусі. 10 верасьня пра высылку беларускага дыплямата абвясьціла і Малдова.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG