Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры краін Захаду выказваюць салідарнасьць з Польшчай пасьля атакі расейскіх дронаў


Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Кір Стармэр, архіўнае фота
Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Кір Стармэр, архіўнае фота

Прэзыдэнты і кіраўнікі ўрадаў краінаў Эўразвязу і іншых заходніх дзярдаў выказваюцца ў падтрымку Польшчы і асуджаюць Расею за яе атаку дронамі ў ноч на 10 верасьня.

Вялікая Брытанія: «Надзвычай неабдуманы крок Масквы»

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Кір Стармэр заявіў, што вельмі занепакоены парушэньнем паветранай прасторы Польшчы і NATO расейскімі бесьпілётнікамі падчас паветранага нападу на Ўкраіну, назваўшы гэта «надзвычай неабдуманым» крокам Масквы.

«Сёньняшняя ранішняя варварская атака на Ўкраіну і абуральнае і беспрэцэдэнтнае парушэньне паветранай прасторы Польшчы і NATO расейскімі бесьпілётнікамі выклікае глыбокую заклапочанасьць», — заявіў прам’ер-міністар Вялікабрытаніі, паведамляе Reuters.

Вугоршчына: «Час спыніць гэта!»

Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан заклікаў тэрмінова спыніць «расейска-украінскую вайну».

«Вугоршчына цалкам салідарная з Польшчай пасьля нядаўняга інцыдэнту з бесьпілётнікам. Парушэньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Польшчы непрымальна. Гэты інцыдэнт даказвае, што наша палітыка заклікаў да міру ў расійска-украінскай вайне разумная і рацыянальная. Жыцьцё ў цені вайны поўнае рызык і небясьпек. Пара спыніць гэта! З гэтай мэтай мы падтрымліваем намаганьні прэзыдэнта Дональда Трампа, накіраваныя на дасягненьне міру», — напісаў 10 верасьня Віктар Орбан у сацыяльнай сетцы Х (былы Тwitter).

Літва: «Пагрозы з боку Расеі павялічваюцца»

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што інцыдэнт з расейскімі дронамі ў паветранай прасторы Польшчы сьведчыць аб тым, што пагрозы для Эўропы з боку Расеі павялічваюцца.

«Расея сьвядома пашырае сваю агрэсію, ствараючы ўсё большую пагрозу для Эўропы. Рой дронаў над Польшчай — чарговае пацьвярджэньне, як і пагрозьлівая рыторыка на адрас усходняга флянгу NATO», — напісаў Гітанас Наўседа на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X.

Францыя: «Небясьпечная эскаляцыя»

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон назваў «непрымальным» уварваньне расейскіх дронаў у польскую паветраную прастору падчас нападу Расеі на Ўкраіну.

«Заклікаю Расею спыніць гэтую небясьпечную эскаляцыю», — напісаў Макрон у сацыяльнай сетцы Х.

Прэзыдэнт Францыі выказаў поўную салідарнасьць з польскім народам і ўрадам краіны ды анансаваў размову з генэральным сакратаром NATO Маркам Рутэ.

«Мы ня пойдзем ні на якія кампрамісы ў пытаньнях бясьпекі саюзьнікаў», — запэўніў Эманюэль Макрон.

Туск заявіў аб актывацыі артыкулу 4 Статуту NATO

Дональд Туск заявіў, што значная частка бесьпілотнікаў, які трапілі ў польскую паветраную прастору, прыляцела зь Беларусі, піша Reuters.

Туск сказаў, што «мы знаходзімся ў сытуацыі, найбольш блізкай да ўзброенага канфлікту з часоў Другой сусьветнай вайны». Туск паведаміў таксама, што былі зьбітыя 4 бесьпілётнікі.

Па стане на 11-ю гадзіну раніцы было знойдзена сем бесьпілётнікаў і іх абломкаў на тэрыторыі Люблінскага, Лодзінскае і Вармінска-Мазурскага ваяводзтваў. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Кінга Галэцка.

Агулам больш за 20 расейскіх беспілётнікаў былі выяўленыя ў начны час падчас парушэньня паветранай прасторы Польшчы, піша польскае выданьне Rp.pl.

Для іх зьбіцьця выкарыстоўваліся баявыя самалёты, у тым лікугаляндскія F-35, якія прыбылі ў Польшчу 1 верасьня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG