Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея атакавала будынак ураду Ўкраіны ракетай «Іскандэр» зь беларускімі кампанэнтамі


Пажар у будынку ўраду Ўкраіны пасьля пацэльваньня расейскай ракеты 7 верасьня 2025 году
Пажар у будынку ўраду Ўкраіны пасьля пацэльваньня расейскай ракеты 7 верасьня 2025 году

Упаўнаважаны прэзыдэнта Ўкраіны ў пытаньнях санкцыйнай палітыкі Ўладзіслаў Уласюк паведаміў, што будынак украінскага ўраду пацярпеў у выніку абстрэлу крылатай ракетай «Іскандэр» 9М727 з кампанэнтамі амэрыканскай, японскай, брытанскай, швайцарскай і беларускай вытворчасьці.

«Сапраўды, у будынак ураду пацэліў „Іскандэр“ 9М727 (крылатая ракета), дакладней яго частка. Гарэла паліва. Баявая частка не спрацавала», — напісаў Уладзіслаў Уласюк на сваёй старонцы ў Facebook.

Паводле яго, аналягічная ўжо дасьледаваная ракета ўтрымлівае прыблізна 35 кампанэнтаў амэрыканскай вытворчасьці, 1 — японскай, 1 — брытанскай, 1 — швайцарскай, 5 — беларускай і 57 расейскай.

«Усю інфармацыю перадалі партнэрам для санкцыйнага рэагаваньня», — паведаміў упаўнаважаны прэзыдэнта Ўкраіны ў пытаньнях санкцыйнай палітыкі Ўладзіслаў Уласюк.

Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны апублікавала 11 кампанэнтаў, знойдзеных у рэштках баявых снарадаў, якімі Расея атакуе ўкраінскія мірныя гарады.

Найбольш кампанэнтаў маюць вытворчасьць ААТ «Інтэграл». Як вынікае зь інфармацыі вайсковай выведкі Ўкраіны, раней кампанэнты гэтага прадпрыемства знайшлі ў расейскіх ракетах «Кінжал» Х-47, а таксама крылатых ракетах Х-69.

У знойдзеных рэштках ракеты, якая пацэліла ў будынак украінскага ўраду таксама знайшлі дэталі, зробленыя на «Інтэграле».

Сярод іншых вытворцаў, якія пастаўляюць кампанэнты для вайсковай тэхнікі і зброі — СКБ «Захад» і ААТ «Радыётэхніка». Усе прадпрыемствы знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG