Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пасьля адстрэлу 10 мядзьведзяў зьмянілі правілы розыгрышу права на паляваньне на гэтых жывёл


паляўнічы. Ілюстрацыйнае фота
паляўнічы. Ілюстрацыйнае фота

У Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбакоў паведамілі, што з пачатку адкрыцьця паляваньня на мядзьведзя паляўнічыя ўжо здабылі 10 жывёл.

Як адзначаецца ў паведамленьні, праз абмежаваную колькасьць дазволаў на паляваньне і вялікую колькасьць, арганізацыя вырашыла зьмяніць умовы штотыднёвых розыгрышаў на права паляваць на мядзьведзя.

«Права на здабычу будзе разыгрывацца толькі сярод тых паляўнічых, якія раней не перамагалі ў розыгрышах. Такім чынам, пераможцы папярэдніх розыгрышаў будуць выключаны зь сьпісаў удзельнікаў», — удакладнілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.

Яшчэ да 30 % ліміту на здабычу мядзьведзя плянуюць рэалізаваць у межах паляўнічых тураў з грамадзянамі Беларусі праз аўкцыён.

У Беларусі панізілі прыродаахоўны статус мядзьведзя і дазволілі паляваць на яго зь 1 ліпеня па 31 сьнежня. У сярэдзіне ліпеня ўпалявалі першага мядзьведзя.

Улады Беларусі свой дазвол на паляваньне апраўдваюць тым, што апошнімі гадамі вырасла колькасьць гэтых дзікіх жывёл. І мядзьведзі, застаючыся ў Чырвонай кнізе Беларусі, цяпер адначасова ўпісаныя ў пералік нармаваных паляўнічых жывёл.

У Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбакоў раней паведамлялі, што сёлета для адстрэлу заплянавалі каля 20 асобін мядзьведзя і столькі ж дазволаў прададуць праз аўкцыён. Да ўдзелу ў атрыманьні права на паляваньне на мядзьведзя дапускаюць паляўнічых з стажам, большым за тры гады.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG