Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У тэракце ў Ерусаліме загінуў лекар Мардэхай Штэйнцаг родам зь Беларусі


На месцы трагедыі
На месцы трагедыі

8 верасьня тэрарысты расстралялі людзей у аўтобусе ў Ізраілі, шасьцёра чалавек загінулі.

Трагедыя адбывалася на скрыжаваньні ў Ерусаліме, двое тэрарыстаў былі забітыя пасьля ўчыненай імі страляніны. Сярод шасьці ахвяраў тэракту — доктар Мардэхай Штэйнцаг, які пераехаў у Ізраіль зь Беларусі, піша старонка «Иудаизм и евреи».

У Беларусі Штэйнцаг быў лекарам, шмат гадоў у Менску дапамагаў спартоўцам аднаўляцца пасьля траўмаў. Быў папулярызатарам здаровага ладу жыцьця.

У немаладым узросьце доктар пераехаў у Ізраіль, дзе адкрыў пякарню ў Бэйт Шэмэшы, ягоны хлеб быў вядомы многім жыхарам краіны.

Мардэхаю Штэйнцагу было 79 гадоў.

У час тэракту яшчэ дзесяць чалавек былі параненыя. Тэрарыстычны рух палестынскіх арабаў ХАМАС назваў тэракт «адказам на злачынствы ізраільскай акупацыі». Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу паабяцаў адказаць на гэты тэракт.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG