Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макс Корж расказаў пра адмену свайго канцэрту ў Алматы


Макс Корж, архіўнае фота
Макс Корж, архіўнае фота

Беларускі выканаўца Макс Корж паведаміў пра скасаваньне свайго канцэрту, якім меўся адбыцца 6 верасьня на Цэнтральным стадыёне ў Алматы ў Казахстане.

Як сказаў Корж у відэазвароце, апублікаваным у ягоным Тэлеграм-канале, такое рашэньне прынялі гарадзкія ўлады Алматы, а потым адказнасьць за скасаваньне канцэрту ўзяло на сябе кіраўніцтва стадыёну. Паводле Каржа, падставай сталі падзеі на ягоным канцэрце на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве 9 жніўня.

На канцэрце «за шматлікія правапарушэньні і злачынствы» 109 чалавек, паведамляла раней польская паліцыя. Прычыны — ад захоўваньня наркотыкаў і піратэхнікі да нападу на ахову і пранікненьня ў зону, куды не было квітка.

50 чалавек аштрафавалі на больш як $3 тысячы ў пераліку, яшчэ 38 спраў перадалі ў суд. Польскія службы таксама паведамілі пра дэпартацыю 63 украінцаў і беларусаў, якія справакавалі беспарадкі і скандал падчас канцэрту. Абсалютная бальшыня — грамадзяне Ўкраіны.

Фота з канцэрту Макса Каржа на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, 9 жніўня 2025
Фота з канцэрту Макса Каржа на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, 9 жніўня 2025

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG