Пра гэта гаворыцца ў канфідэнцыйным дакладзе Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ), з якім азнаёмілася агенцтва Reuters.
Па стане на 13 чэрвеня запасы ўрану ў форме гексафтарыду ўрану, узбагачанага да 60% і прыдатнага для далейшага ўзбагачэньня ў цэнтрыфугах, ацэньваліся ў 440,9 кг. Паводле разьлікаў МАГАТЭ, гэтай колькасьці тады было дастаткова для вытворчасьці дзесяці ядзерных боезарадаў пры далейшым павышэньні ўзроўню ўзбагачэньня. Лёс гэтых матэрыялаў пасьля ўдараў Ізраіля і ЗША ў чэрвені застаецца няясным.
Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі заявіў, што перамовы з Іранам пра тое, як аднавіць інспэкцыі на абʼектах, у тым ліку тых, якія падвергліся бамбардаваньню Ізраіля і ЗША, «ня могуць працягвацца месяцамі». Тэгеран прыняў закон аб прыпыненьні супрацоўніцтва з МАГАТЭ, які прадугледжвае, што любыя будучыя інспэкцыі павінны атрымліваць ухвалу ад Найвышэйшай рады нацыянальнай бясьпекі Ірану. Цяпер Тэгеран і МАГАТЭ вядуць перамовы пра, як можна аднавіць інспэкцыі.
Фармальна інспэкцыі ў Іране ўжо праводзяцца, бо нядаўна інспэктары МАГАТЭ наведалі Бушэр — адзіную дзейную атамную электрастанцыю ў краіне. Аднак з пункту гледжаньня нераспаўсюджваньня ядзернай зброі гэтая АЭС ня лічыцца важнай і звычайна не адлюстроўваецца ў штоквартальных справаздачах агенцтва па Іране.
Форум