Сустаршыня руху салідарнасьці «Разам» Алена Талстая апублікавала заяву руху з заклікам спыніць рэпрэсіі.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая абураецца затрыманьнямі мірных грамадзянаў, лідэраў апазыцыі і журналістаў.
Незалежная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім 12 сакавіка едзе ў сваю акругу ў Стоўпцы. Яна кажа, што хоча пагутарыць зь людзьмі і даведацца іхныя настроі, бо падзеі апошніх дзён яе насьцярожваюць.
Найлепшымі краінамі названыя Швайцарыя, Канада, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Японія, Швэцыя, ЗША, Аўстралія, Францыя і Нарвэгія.
Лявон Вольскі анансаваў вялікі канцэрт 8 траўня ў віленскім клюбе Vakaris Vilnius.
Прыпыненьне пакуль не пацьверджана афіцыйна апублікаванымі дакумэнтамі. Застаецца шмат пытаньняў
Уладзімер Някляеў кажа Свабодзе, што быў гатовы да такога сцэнару, але ня верыць у «хітрыкі» ўладаў і плянаў па вулічных пратэстах не мяняе.
Дэкрэт № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» адмяняць ня стануць, але на працягу года даручана ня спаганяць адпаведны збор.
Як стала вядома адвакату Сяргея Пальчэўскага, ягонаму кліенту далі 3 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта Свабодзе распавёў лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч.
Грамадзкая ініцыятыва «Экспэрты ў абарону Курапатаў» распавяла ў газэце «Новы час» пра адкрыты ліст да Міністэрства культуры і асабіста міністра Барыса Сьвятлова з прапановамі новага праекту зонаў аховы мэмарыялу «Курапаты».
Усталяваныя ў Курапатах ахоўныя зоны мэмарыялу «ніякім чынам не прыводзяць да страты значнасьці месца памяці».
Беларускі футбольны клюб БАТЭ прэзэнтаваў новую форму для сэзону 2017 году, першая гульня якога пройдзе 1 красавіка. На новай форме «жоўта-блакітных» прозьвішчы напісаныя па-беларуску, гэтаксама ж па-беларуску пазначаны і галоўны спонсар.
Першы наклад кнігі «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касьцюшкі» пісьменьніка Ўладзімера Арлова і мастака Паўла Татарнікава раскупілі менш як за месяц пасьля прэзэнтацыі.
Сінім колерам пазначаная тэрыторыя, на якой вялася будоўля-2017. На схеме зонаў аховы гісторыка-культурнай каштоўнасьці ў Курапатах 2004 году там была зона аховы каштоўнасьці, а на схеме-2014 там ніякай зоны няма.
У Менску ў пад’езьдзе свайго дому 7 сакавіка быў гвалтоўна затрыманы актывіст Сяргей Пальчэўскі. Пальчэўскага павезьлі ў Першамайскі РАУС. У чым яго абвінавачваюць, невядома.
Пратэсты, дармаеды, Статкевіч… цялятка! Свабода прыводзіць яскравыя моманты «рэпартажу» тэлеканалу «Беларусь-1».
Лідэры кампаніі «Гавары праўду» правялі сустрэчу з намесьнікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком. Гаворка ішла пра «дэкрэт аб дармаедах», эканамічныя рэформы і шырокае абмеркаваньне законапраектаў.
Пінскі актывіст Дзьмітры Сергіевіч атрымаў 4 сакавіка позву ў пракуратуру на блянку часоў БССР. Як ён сказаў Свабодзе, позву яму прынесьлі дамоў два супрацоўнікі міліцыі.
Свабода працягвае штомесячны маніторынг цэнаў у Беларусі на самыя неабходныя тавары.
На XVII зьезьдзе 4 сакавіка незалежны Саюз пісьменьнікаў Беларусі пераабраў кіраўніцтва. У залі менскага Палацу мастацтва прысутнічалі 251 чалец Саюзу з 470.
Загрузіць яшчэ