Барыс Пятровіч зазначыў, што нацыя, якая адной зь першых у сьвеце займела друкаваную Біблію на сваёй мове, знаходзіцца ў цяжкай моўнай сытуацыі.
Някляеў заявіў, што ў рэзалюцыі маюць быць напісаныя патрабаваньні вярнуць забраную маёмасьць СПБ і пусьціць незалежных пісьменьнікаў назад на тэлевізію і радыё.
3 сакавіка 2017 году спаўняецца 950 гадоў першай летапіснай згадцы пра Менск.
У Віцебскім абласным судзе 3 сакавіка абвясьцілі вынікі закрытага працэсу над васьмю мужчынамі: 20-гадоваму Станіславу Ганчарову, меркаванаму былому байцу батальёну «Азоў» з пазыўным «Тэрор-машына».
У сярэднім на чалавека прыходзілася 512,4 рублі даступных рэсурсаў — гэта каля 257 даляраў ЗША. 6% мелі рэальных даходаў меней за пражытковы мінімум.
Раніцу актывісты пачалі са штодзённай малітвы, на будаўнічай пляцоўцы ніякага руху не назіралася. Пазьней на пляцоўку пад’ехаў самазвал і будаўнічы кран — але не будаваць, а вывозіць з будоўлі бэтонныя пліты.
Як і ўвечары мінулага дня, 2 сакавіка з 20:30 да 00:00, а таксама 4 сакавіка з 6:30 да 11:00 будзе перакрыты адрэзак менскага праспэкту Незалежнасьці ад вуліцы Казлова (каля пл. Перамогі) да вуліцы Сьвярдлова (пл. Незалежнасьці).
Свабода згадвае альбомы і песьні беларускіх музыкаў, прэзэнтаваныя ў лютым 2017 году.
Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 2 сакавіка, прычыны звальненьня не называюцца, таксама як не называецца новы кіраўнік ПВТ.
У студзені 2017 году сярэдні заробак па Беларусі склаў 720 рублёў і 70 капеек паводле Белстату. Гэта на 80 рублёў і 90 капеек (альбо на 10%) меней за сярэдні заробак у сьнежні.
Прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) атрымаў на мінулым тыдні адказ на звароты ў Адміністрацыю прэзыдэнта і Палату прадстаўнікоў з патрабаваньнем скасаваць дэкрэт № 3 і «падатак на дармаедаў».
Участак менскага праспэкту Незалежнасьці ад вуліцы Казлова (каля пл. Перамогі) да вуліцы Сьвярдлова (пл. Незалежнасьці) перакрыюць з паловы на 9 вечара да 12 ночы 1 і 2 сакавіка.
У кастрычніку мінулага году ананімны творца дамаляваў мурал на сьцяне дому па Магілёўскай вуліцы, 32 у Менску, вядомы як «Масква — Менск». У букеце «беларускага хлопчыка» і ў вянку «расейскай дзяўчынкі» зьявіўся калючы дрот.
Толькі чацьвёрты раз у гісторыі Беларусі ўлады апублікавалі зьвесткі пра фактычнае беспрацоўе: за 2016 год беспрацоўнымі сябе назвалі 5,8% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.
Партыя БНФ, рух «За свабоду» і кампанія «Гавары праўду» ня бралі ўдзелу ў арганізацыі першых «Маршаў недармаедаў». Але цяпер падкарэктавалі свае пазыцыі.
Пасьля тыдня актыўных пратэстаў на будоўлі пад мэмарыяльным комплексам «Курапаты» будаўнічыя работы прыпыненыя. Але тыдзень пратэстаў не абышоўся без крыві. Свабода прыгадвае ключавыя падзеі мінулага тыдня.
Старшыня рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч апублікаваў тэкст звароту таварыства ў КДБ наконт будоўлі ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты».
Пасьля начнога нападу невядомых у масках на лягер пад будоўляй ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты» чацьвёра актывістаў паехалі ў міліцыю пісаць заяву аб зьбіваньні. На саміх актывістаў склалі пратаколы за «парушэньне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў».
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч апублікаваў відэа, на якім за тэрыторыяй будаўнічай пляцоўкі ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты» вядуцца будаўнічыя работы. Тэхніка працуе не на самой пляцоўцы, а за агароджай.
Ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты» трэці дзень трывае «варта» праціўнікаў будоўлі офіснага цэнтру. Забудоўнік лічыць, што будаваць на тэрыторыі мэмарыяльнага комплексу законна, а абаронцы Курапатаў з гэтым нязгодныя.
Загрузіць яшчэ