Пра гэта піша Gazeta.pl.
Ён растлумачыў, што рашэньне аб разгортваньні войскаў зьвязанае зь беларуска-расейскімі вучэньнямі «Захад-2025», якія пачынаюцца ў Беларусі 12 верасня.
Томчык падкрэсьліў, што Польшча гатовая да гэтых вучэньняў. «Польшча рыхтавалася да вучэньняў „Захад-2025“ шмат месяцаў. Польскія вайскоўцы правялі вучэньні з удзелам больш за 30 000 польскіх і натаўскіх салдат, каб адэкватна адрэагаваць на „Захад-2025“».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Акт агрэсіі». Расейскія дроны ўварваліся ў Польшчу, у тым ліку празь Беларусь. Польскае войска заявіла, што частку зь іх зьбіліЁн нагадаў, што расейскія і беларускія вучэньні лічацца наступальнымі. «Так пачалася вайна ва Ўкраіне, але таксама і агрэсія супраць Грузіі. Таму польскія вайскоўцы рыхтаваліся да гэтага. У бліжэйшыя дні ў нас на мяжы будзе каля 40 000 салдат», — заявіў намесьнік міністра абароны Польшчы.
Ён сказаў, што парушэньне паветранай прасторы расейскімі беспілётнікамі ў ноч з 9 на 10 верасьня зьвязваюць з вучэньнямі «Захад-2025». Томчык адказаў на абвінавачваньні наконт таго, што ў адбіцьці ўварваньня дронаў польскія абарончыя сыстэмы аказаліся неэфэктыўныя.
«Разьлікі, якія паказваюць кошт зьнішчэньня аднаго беспілётніка, — гэта тупік. Беспілётнікі відавочна ў разы таньнейшыя за ракеты, якія іх зьнішчаюць. Гэтую выснову можна зрабіць з канфліктаў паміж Ізраілем і Іранам ці Расеі і Украіны. Аднак з пункту гледжаньня дзяржавы няма нічога больш каштоўнага, чым жыцьці яе грамадзян. Тут не павінна быць ніякага маштабаваньня», — падкрэсьліў Томчык.