Улады дадалі ў «экстрэмісцкія» сьпісы 4 «фармаваньні» і 22 «матэрыялы»

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бясьпекі назвалі «экстрэмісцкімі» фармаваньнямі яшчэ 4 праекты і апублікавалі імёны зьвязаных з гэтымі праектамі людзей.

Новыя «экстрэмісцкія фармаваньні»

Belarus Tomorrow (Аляксей Дзікавіцкі, Павал Марыніч, Дзьмітры Новікаў, Павал Сьвярдлоў).

Belarus Tomorrow пазыцыянуюць сябе як «першая беларуская незалежная стрымінгавая платформа». Пра праект гавораць з пачатку году. На сёньня ў яго ёсьць спадарожнікавае вяшчаньне зь відэаперадачамі 24 партнэраў. У плянах — онлайн-эфір, архіў незалежнага беларускага кіно за 30 гадоў і праграма для смартфонаў.

WLM (Міхаіл Маўраў, Захар Папушой, Мікалай Тамко).

Беларусы Одессы / Отряд имени Ильи Литвина (Барыс Рамяшкоў)

Орг BY (Віталь Броўка, Анатоль Запольскі-Доўнар, Аляксандар Касінскі, Віталь Супрановіч)

Праект «Орг BY» быў створаны ў 2020 годзе як чат арганізатараў канцэртаў з розных гарадоў Беларусі для абмеркаваньня працоўных пытаньняў. Паводле зьвестак «Віцебскай „Вясны“», Telegram-канал «Орг BY» ужо не існуе, як і сама структура.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія праваабаронцы запатрабавалі расьсьледаваць сьмерць палітвязьня Андрэя Паднябеннага

Новыя «экстрэмісцкія матэрыялы»

Instagram-старонкі

  • anahornaja
  • belaya_hatka
  • dotsenko_gi
  • ethno.art.by
  • fitnesspicnic
  • freedombelarus
  • freedom_belarus
  • leafnaive
  • siargey.pisarchyk
  • spb_belarus
  • valiencij
  • viachaslaw3
  • yurec017
  • zmithor

Facebook-старонкі

  • Жыве Беларусь. Жыве вечна
  • Iwanow Iwan

TikTok-старонкі

  • Gomelnovosti3
  • Grodnonovosti4
  • Minskoblastnovosti5
  • Наталья Гладких

Threads-старонкі

  • Tribuna.com Беларусь

А таксама сайт і старонкі праекту Belarus Tomorrow, уключанага таксама ў сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў», паведаміла «Вясна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 9 верасьня: былую мэнэджарку МТС асудзілі за ўдзел у пратэстах