«Расея сьвядома пашырае сваю агрэсію, ствараючы ўсё большую пагрозу для Эўропы. Рой дронаў над Польшчай — чарговае пацьвярджэньне, як і пагрозьлівая рыторыка на адрас усходняга флянгу NATO», — напісаў Гітанас Наўседа на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X.
«Сьвет павінен спыніць агрэсара — зламаць яго вайсковую эканоміку і пазбавіць яго здольнасьці руйнаваць і забіваць», — заявіў ён.
Міністар абароны Літвы Давіле Шакалене ў эфіры радыё LRT выказала меркаваньне, што далей падобных інцыдэнтаў збудзе больш.
«Тое, што адбылося ў Польшчы — гэта пэўная эскаляцыя сытуацыі, улічваючы, што колькасьць нападаў, якія выкарыстоўвае Расея супраць Украіны, імкліва павялічваецца. Паколькі аб’ёмы расейскай вайсковай прамысловасьці павялічваюцца, імаверна і павелічэньне ліку інцыдэнтаў», — сказала яна.
Паводле яе, у Літве парушэньня паветранай прасторы расейскімі дронамі ў ноч на 10 верасьня не фіксавалі.
«Мы мяркуем, што на ўзроўні NATO у гэтай сытуацыі неабходна нашмат больш востра ўзьнімаць пытаньне і гаварыць аб дадатковых сілах, аб дадатковым рэагаваньні», — падкрэсьліла міністар абароны Літвы.
Давіле Шакалене дадала, што праз павелічэньне інцыдэнтаў парушэньня паветранай прасторы Літва прыскорыла набыцьцё некаторых відаў узбраеньня і вайсковага абсталяваньня блізкага радыюсу дзеяньня, пасіўныя радары і мабільныя сыстэмы барацьбы з бесьпілётнікамі. «Гэта павінна значна ўзмацніць нашы магчымасьці», — мяркуе міністар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Акт агрэсіі». Расейскія дроны ўварваліся ў Польшчу, у тым ліку празь Беларусь. Польскае войска заявіла, што частку зь іх зьбілі10 верасьня Польшча падняла свае самалёты ў паветра і прывяла вайскоўцаў у стан найвышэйшай гатоўнасьці. Папярэдне, сама меней 8 расейскіх бесьпілётнікаў парушылі паветраную прастору краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея нанесла найбольш маштабны за апошні час удар па заходняй Украіне. Шмат разбурэньняў