Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што апоўначы з чацьвярта на пятніцу 12 верасьня будзе закрытая польска-беларуская мяжа.
Кіраўніка польскага ўраду цытуюць польскія і міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы.
Агенцтва PAP цытуе Туска: «Агрэсіўныя расейска-беларускія вучэньні „Захад“ пачынаюцца ў пятніцу, у ноч з чацьвярга на пятніцу мы закрыем межы зь Беларусьсю, у тым ліку чыгуначныя чыгуначныя пункты пропуску».
На такія захады афіцыйная Варшава ідзе ў сувязі з вайсковымі расейска-беларускімі вучэньнямі «Захад-2025», якія пройдуць у Беларусі з 12 па 16 верасьня.
Дональд Туск: Мы закрываем мяжу з Беларуссю з-за вучэньняў «Захад».
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск абвясціў у ноч з чацвярга на пятніцу. Чыгуначныя пераходы таксама будуць зачыненыя.
«У пятніцу ў Беларусі, зусім блізка да польскай мяжы, пачынаюцца вельмі агрэсіўныя, з пункту гледжаньня ваеннай дактрыны, расейска-беларускія манэўры. Адказ уключае манэўры з нашага боку, з боку польскіх вайскоўцаў і саюзных сіл», — сказаў Дональд Туск, адкрываючы пасяджэньне ўраду Польшчы, піша выданьне Rp.pl.
Дональд Туск заявіў, што пра вучэньні «Захад-2025» агрэсіўныя, і яны тычацца Сувальскага калідору.
«Відавочна, што такія манэўры — мы называем іх агрэсіўнымі... Іх мэтай, з пункту гледжаньня мадэляваньня, пакуль што зьяўляецца знакаміты Сувальскі калідор. Мы таксама маем справу з усё большай колькасьцю розных правакацый з боку Расеі і Беларусі — як унутры краіны, так і, напрыклад, нядаўнім арыштам грамадзяніна Польшчы, манаха, у Беларусі. Яны маюць прыкметы вельмі агрэсіўных правакацый», — дадаў ён.
- На беларуска-польскай мяжы адкрытым застаецца толькі адзін памежны пункт для легкавых машын, у Берасьці (Тэрэспалі). Там апошнім стаялі доўгія чэргі з тысяч машын.
- Толькі адзін памежны пераход застаецца таксама для грузавых машын.
- Чыгуначныя чыгуначныя пункты пропуску зь Беларусьсю польскія ўлады закрываюць упершыню.
- Пасажырскія цягнікі ня ходзяць зь Беларусі ў Польшчу з 2020 году.
- Рух грузавых цягнікоў заставаўся інтэнсіўным, у тым ліку дзякуючы транзыту праз беларуска-польскую мяжу цягнікоў з Расеі, Казахстану, Кітая.
Закрыцьцё пераходаў на мяжы Польшчы і Беларусі. Што варта ведаць
- У ліпені 2021 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што з прычыны санкцыяў Беларусь больш ня будзе стрымліваць нелегальную міграцыю ў краіны Эўразьвязу. Польшча стала адной з краін, куды кінуліся патокі мігрантаў. Рэагуючы на крызіс, Польшча, як і Літва, пачала будаваць сьцяну на мяжы зь Беларусьсю, а 9 лістапада 2021 году закрыла пераход Кузьніца Беластоцкая — Брузгі.
- У Варшаве абвінавацілі рэжым Лукашэнкі ў арганізацыі нелегальнай міграцыі ў краіны Эўразьвязу з тым, каб шантажаваць краіны ЭЗ і патрабаваць зьняцьця санкцый. Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі выказаў упэўненасьць, што сцэнар «гібрыднай агрэсіі» супраць Эўразьвязу быў распрацаваны Менскам не самастойна, а ў шчыльнай супрацы з Масквой.
- 9 лютага 2023 году міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў аб рашэньні закрыць памежны пераход Баброўнікі — Бераставіца, пачынаючы з 10 лютага. Гэта стала адказам Польшчы на палітычны прысуд журналісту Анджэю Пачобуту, актывісту польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі. Яму прысудзілі 8 гадоў калёніі.
- Усяго на беларуска-польскай мяжы 6 пунктаў пропуску. З 10 лютага 2023 году зь іх толькі адзін адкрыты для легкавікоў і адзін для грузавікоў, у Берасьці.
Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы. Інфаграфіка
- Берасьце (Тэрэспаль з польскага боку) — дзейнічае толькі для легкавікоў;
- Казловічы (Кукурыкі) — праезд дазволены толькі грузавым аўтамабілям;
- Брузгі (Кузьніца Беластоцкая)— закрыты ў 2021 годзе;
- Бераставіца (Баброўнікі), — закрыты з 10 лютага 2023;
- Пясчатка (Полаўцы) — не функцыянуе зь ініцыятывы польскага боку;
- Дамачава (Славатычы) — не функцыянуе зь ініцыятывы польскага боку.
- Каля Горадні працягвае працу памежны пункт зь Літвой «Прывалка — Райгардас». Ён знаходзіцца блізка да мяжы з Польшчай.
- На прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі 10 лютага прэм’ер-міністар Польшчы адзначыў, што ў Варшаве разглядаюць варыянт закрыцьця астатніх двух пераходаў на мяжы зь Беларусьсю. Ён заявіў, што да Беларусі «інструмэнтальна ставяцца» расейцы і Крэмль, і гэта складае вялікую пагрозу Польшчы і Ўкраіне.
- Перад закрыцьцём памежнага пераходу ў Баброўніках там затрымалі сама меней 12 мытнікаў. Гаворка, магчыма, ідзе пра хабарніцтва. Пра гэта паведаміла Gazeta Wyborcza. Інфармацыю аб затрыманьні мытнікаў выданьне атрымала ў ноч на 11 лютага, ужо пасьля закрыцьця памежнага пераходу.
- 13 лютага Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што колькасьць аўтамабіляў за першыя выходныя пасьля закрыцьця Баброўнікаў на іншых пераходах павялічылася на 16%.