Трагедыя адбывалася на скрыжаваньні ў Ерусаліме, двое тэрарыстаў былі забітыя пасьля ўчыненай імі страляніны. Сярод шасьці ахвяраў тэракту — доктар Мардэхай Штэйнцаг, які пераехаў у Ізраіль зь Беларусі, піша старонка «Иудаизм и евреи».
У Беларусі Штэйнцаг быў лекарам, шмат гадоў у Менску дапамагаў спартоўцам аднаўляцца пасьля траўмаў. Быў папулярызатарам здаровага ладу жыцьця.
У немаладым узросьце доктар пераехаў у Ізраіль, дзе адкрыў пякарню ў Бэйт Шэмэшы, ягоны хлеб быў вядомы многім жыхарам краіны.
Мардэхаю Штэйнцагу было 79 гадоў.
У час тэракту яшчэ дзесяць чалавек былі параненыя. Тэрарыстычны рух палестынскіх арабаў ХАМАС назваў тэракт «адказам на злачынствы ізраільскай акупацыі». Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу паабяцаў адказаць на гэты тэракт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэракт у Ерусаліме: нападнікі расстралялі пасажыраў у аўтобусе, шэсьць чалавек загінула, шмат параненых ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армія абароны Ізраілю прызнала памылку ў часе ўдару, ахвярамі якога сталі 10 мірных грамадзян