Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія ўлады заявілі пра інфармацыйную атаку спэцслужбаў Расеі і Беларусі на фоне залёту дронаў у Польшчу


Дом у Вырыках на ўсходзе Польшчы, разбураны дронам, 10 верасьня 2025
Дом у Вырыках на ўсходзе Польшчы, разбураны дронам, 10 верасьня 2025

Міністэрства лічбавізацыі (Ministerstwo Cyfryzacji ) Польшчы зрабіла заяву пра інфармацыйную атаку ў сацсетках на фоне інцыдэнту з расейскімі дронамі, якія парушылі паветраную прастору краіны.

Польскі Цэнтар кібэрбясьпекі адзначыў значны рост дэзынфармацыйных паведамленьняў. Шматлікія акаўнты, якія даўно не выкарыстоўваліся, актывізаваліся і пачалі распаўсюджваць расейскія наратывы адносна мэтаў і прычын зьяўленьня бесьпілётнікаў.

Міністар лічбавізацыі і віцэ-прэм'ер Кшыштаф Гаўкоўскі на прэсавай канфэрэнцыі заявіў, што Расея і Беларусь распаўсюджваюць дэзынфармацыю пра атаку бесьпілётнікаў на Польшчу. Ён падкрэсьліў, што атака была сплянаваная і ўчыненая Расеяй. «Украіна ня ўцягвае Польшчу ў вайну. Тыя, хто сьцьвярджае адваротнае, хлусяць», — дадаў ён.

Што да заяваў беларускага Генэральнага штабу, які паведаміў, што папярэдзіў Польшчу пра набліжэньне дронаў, Гаўкоўскі заявіў, што гэта нельга лічыць сапраўдным папярэджаньнем.

Ён таксама адзначыў, што ўпершыню ў гісторыі бесьпілётнікі заляцелі ў Польшчу празь Беларусь — раней такія выпадкі здараліся толькі з боку Ўкраіны і мелі выпадковы характар. Паводле міністра, тое, што адбылося цяпер — не супадзеньне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG