22 студзеня ў 10:45 нявызначаны мужчына забраў у касіра абменнага пункту аднаго зь менскіх банкаў, што на вуліцы Якуба Коласа, буйную суму грошай. Злачынца пагражаў падарваць бомбу, калі яму не дадуць грошы. Але ці праўда ў яго была выбухоўка, не паведамляецца.
Паводле зьвестак Міністэрства спорту і турызму Польшчы, у 2016 годзе краіну наведалі 356 тысяч беларускіх турыстаў, перадае газэта Rzeczpospolita.
Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у эканоміцы Беларусі на сьнежань 2016 году было занята 4,3813 млн чалавек. А зарэгістраваных беспрацоўных было толькі 35,3 тысячы чалавек — гэта 0,8% эканамічна актыўнага насельніцтва.
На саміце NATO ў Варшаве ў ліпені 2016 году было вырашана, у адказ на агрэсіўныя дзеяньні Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны, выслаць у Польшчу, Літву, Латвію і Эстонію 4 баявыя батальёны, бранятанкавую брыгаду і падразьдзяленьне верталётаў.
Беларуская культурная пляцоўка «Арт-сядзіба» паведаміла, што «пайшла на зьдзелку зь дзяржавай»: дамовілася з магілёўскай дзяржаўнай фабрыкай «Стужка», што тая будзе самастойна вырабляць і выпускаць у продаж стужку зь беларускім арнамэнтам.
У 2016 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 721 злачынства, зьвязанае з распаўсюдам альбо рэклямаваньнем парнаграфіі, расказала на «Альфа-радыё» прадстаўніца Сьледчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве, што пагадненьне Эўразьвязу і Беларусі пра атрыманьне апошняй 7 млн эўра на пабудову цэнтраў разьмяшчэньня мігрантаў выклікае ў Маскве «пэўныя пытаньні».
У Белавежскай пушчы пагалоўе зуброў павялічылася ў 2017 годзе да 510 зь леташніх 480, перадае БелТА. Гэта, як лічыцца, нават у паўтара раза больш, чым трэба: афіцыйна прынятая аптымальная колькасьць зуброў для Белавескай пушчы — 350 асобін.
Міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс сказаў агенцтву BNS, што пастаянна ўздымае пытаньні бясьпекі БелАЭС на сустрэчах з прадстаўнікамі МАГАТЭ і Беларусі. Але дадаў, што пытаньне бясьпекі БелАЭС — «пытаньне ўнутранай палітыкі Літвы», у якое Латвія ня стане ўмешвацца.
Супольны праект беларускіх рэпэраў Angst, Kontra і Zeman выдаў для вольнага праслухоўваньня свой першы альбом «Аднакарэнныя». Для працы над альбомам, як піша гурт, абʼядналіся ня толькі людзі з розных куткоў Беларусі — да яе далучыліся творцы з Украіны і Польшчы.
Пэдыятар Дзьмітры Серада атрымаў ад пракуратуры Менску пастанову пра завядзеньне крымінальнай справы ў дачыненьні супрацоўніка ўпраўленьня ўнутраных спраў за перавышэньне службовых паўнамоцтваў.
Аляксандар Лукашэнка 15-17 студзеня зробіць візыты ў Эгіпет і Рэспубліку Судан, перадае ягоная прэс-служба.
Супрацоўнікі Берасьцейскага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй сьцьвярджаюць, што затрымалі групоўку з 3 кантрабандыстаў, сярод якіх прыхільнікі паганскага руху «Белы фронт», руху «Славянскае адраджэньне» і «Правага сэктару».
«Рыторыка Беларусі, прыхільная правам чалавека, не была пацьверджаная сапраўдным паляпшэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў 2016 годзе», — заключыла міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch у сваёй штогадовай справаздачы, якая аналізуе стан правоў чалавека ў Беларусі летась.
Маршалак Сэнату (верхняй палаты парлямэнту) Польшчы Станіслаў Карчэўскі заявіў у інтэрвію выданьню Rzeczpospolita, што фінансаваньне польскага беларускамоўнага тэлеканалу «Белсат» будзе працягнутае
Расейская інтэрнэт-кампанія «Яндекс» абнавіла вулічныя панарамы беларускіх гарадоў на сэрвісе «Яндекс.Карты». У Менску панарамы апошні раз абнаўляліся ў 2014 годзе, а ў Берасьці, Віцебску, Гомлі, Горадні і Магілёве гэта першае абнаўленьне з 2011 году.
У канцы лістапада выведная супольнасьць InformNapalm зьвярнула ўвагу на незвычайныя лічбы: Уладзімер Макей, Аляксандар Лукашэнка, амбасадар Беларусі ва Ўкраіне ды іншыя афіцыйныя асобы публічна заяўлялі, што ў Беларусі ажно 160 тысяч уцекачоў з Украіны.
599 мужчын і 492 жанчыны працуюць ва ўзросьце 80–89 гадоў, 10 мужчын і 12 жанчын працуюць пасьля 90 гадоў.
Будаўніцтва комплексу «Газпром-цэнтар» на месцы зьнесенага Маскоўскага аўтавакзалу ў Менску закансэрваванае з 22 сьнежня 2016 году, паведаміў БелаПАН прадстаўнік Менгарвыканкаму Мікалай Бутрым. Будаўніцтва практычна не вядзецца з канца жніўня мінулага году.
Загрузіць яшчэ