Збор BySol на дапамогу выпушчаным палітзьняволеным значна перавысіў заяўленую суму

Ілюстрацыйнае фота

Людзі ахвяравалі значна больш за запытаныя 50 тысяч эўра.

Фонд BySol 11 верасьня ў час абвяшчэньня збору грошай паведаміў, што кожны вызвалены атрымае 1000 эўра праз фонд з дапамогай Міжнароднага гуманітарнага фонду.

Збор адразу прыцягнуў увагу беларускай дыяспары і салідарных зь палітвязьнямі. Людзі пачалі ахвяраваць грошы.

11 верасьня па стане на 19:20 менскага часу ўдалося сабраць звыш 35 тысяч з заяўленай сумы ў 50 тысяч эўра. Праз гадзіну было сабрана ўжо 45 636 эўра. А яшчэ праз гадзіну — больш за запытаную суму. Яна ўжо складала 56 607 эўра, што больш за запытаныя 50 000.

Па стане на 11:20 беларускага часу 12 верасьня сабраная сума складае 84 202 эўра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісты, актывісты, філёзаф. Хто сярод вызваленых 11 верасьня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьлёзы, эмоцыі, радасьць. Як у Вільні сустракалі вызваленых палітвязьняў. ФОТА