Фонд абвясьціў збор адразу, як стала вядома пра вызваленьне 52 чалавек зь беларускіх турмаў, уключна з грамадзянамі іншых дзяржаў.
Фонд BySol паведаміў пра тое, што кожны вызвалены атрымае 1000 эўра праз фонд з дапамогай Міжнароднага гуманітарнага фонду.
Збор адразу прыцягнуў увагу беларускай дыяспары і салідарных зь беларусамі. Людзі пачалі ахвяраваць грошы.
Па стане на 19:20 менскага часу ўдалося сабраць звыш 35 тысяч з патрэбнай сумы ў 50 тысяч эўра.
Па стане на 20:20 менскага часу сабрана ўжо 45 636 эўра.
Па стане на 21:20 сабрана больш за запытаную суму. Сума ўжо складае 56 607 з запытаных 50 000 эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 52 палітычных зьняволеных. Хто сярод іх?