Сярод вызваленых стыпэндыятка Вацлава Гавэла Алена Цімашчук

Алена Цімашчук. Архіўнае фота

Сярод вызваленых 11 верасьня 52 палітвязьняў Алена Цімашчук, якая была стыпэндыянткай Вацлава Гавэла на Радыё Свабода.

У 2024 годзе справу Алены Цімашчук разглядаў судзьдзя Берасьцейскага абласнога суду Дзьмітры Карасінскі. Журналістку абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК), распальваньні варожасьці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК) і ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаваньні (ч. 3 арт. 361-1 КК).

У выніку Цімашчук прысудзілі 5 гадоў калёніі і штраф 46 тысяч рублёў.

Алена Цімашчук як фрылансэрка супрацоўнічала з рэгіянальнымі выданьнямі «Вечерний Брест», «Брестский курьер», «Брестская газета», інтэрнэт-выданьнем «Виртуальный Брест», а таксама з «Брестским зелёным порталом».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Радыё Свабода абвяшчае конкурс на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гавэла