Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам стала прадстаўніка Беларусі ў ААН Валянціна Рыбакова, паведамляе БЕЛТА.
Лукашэнка сказаў, што гэтую тэму прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу «падсоўваюць, падкідаюць».
«Мы гатовыя на гэту тэму размаўляць. Тым больш амэрыканцы займаюць канструктыўную пазыцыю, вельмі канструктыўную пазыцыю па так званых палітзьняволеных. Нам ні палітвязьні, ні наогул зьняволеныя не патрэбныя. Яны гавораць: тысячу, дзевяцьсот, тысячу трыста, тысячу чатырыста. Але мы не хапалі першых, хто трапляўся на вуліцы. Мы разумеем, што яшчэ некалькі тысяч ходзяць і коса глядзяць на ўладу, на краіну, хочуць тут нешта перавярнуць. Мы гэта разумеем. Толькі тыя былі асуджаныя, якія сапраўды ўдзельнічалі ў гэтым мяцяжы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 52 палітычных зьняволеных. Хто сярод іх?Лукашэнка дадаў, што : «І амэрыканцы гэта разумеюць. Ну зьвяртаюцца да іх людзі, бацькі і гэтак далей. Яны рэагуюць на гэта. Мы іх чуем. З задавальненьнем размаўляем на гэтую тэму. І калі будзе хоць найменшая магчымасьць да вызваленьня асобных людзей, тым больш яны іх забіраюць туды ў Эўропу ці кудысьці яшчэ — калі ласка».