Ужо сёньня: 30 гадоў зь дня зьбіцьця ВПС Беларусі амэрыканскага паветранага шара

Ілюстрацыйнае фота

Падзеі 12 верасьня ў Беларусі і ў сьвеце

Дата дня

12 верасьня 1995 году на загад камандаваньня войскамі супрацьпаветранай абароны ў раёне горада Бяроза быў зьбіты паветраны шар з амэрыканскім экіпажам, які браў удзел у міжнародных спаборніцтвах на дальнасьць палётаў. Два чальцы экіпажу — Алан Фрэнчэль і Джон Сьцюарт — загінулі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як у небе Беларусі расстралялі двух грамадзян ЗША, якія набліжаліся да расейскай вайсковай базы

Таксама ў гэты дзень

490 да н. э. — грэцкі воін Фідзіпід прабег ад горада Маратон да Атэнаў і прынёс вестку пра перамогу грэкаў над пэрсамі — «Радуйцеся! Мы перамаглі» — і памёр. Калі ў 1896 годзе ў Атэнах праходзілі першыя сучасныя Алімпійскія гульні, у яго гонар быў уладкаваны забег паміж Маратонам і Атэнамі. З тых часоў спаборніцтвы па маратонскім бегу сталі адным з самых папулярных відаў лёгкай атлетыкі.

1263 — змоўнікамі забіты разам з двума сынамі Міндоўг, кароль Літвы.

1772 — адбылася бітва пад Сталавічамі. Войска гетмана Міхала Казіміра Агінскага, якое змагалася супраць далучэньня беларускіх земляў да Расейскае імпэрыі, зазнала паразу ад расейскіх палкоў на чале з Аляксандрам Суворавым. У жорсткім баі загінулі больш за 3 тысячы абаронцаў незалежнасьці.

1848Швайцарыя, якая да таго часу была зьвязам паасобных кантонаў, ператварылася ў фэдэратыўную дзяржаву.

1933 — амэрыканскі фізык Лео Сылард прапанаваў ідэю ланцуговай ядзернай рэакцыі.

1963 — першае месца ў брытанскім гіт-парадзе заняў гурт The Beatles зь песьняю «She Loves You».

Тhe Beatles, 1962

1990 — дамову аб аб’яднаньні Нямеччыны падпісалі міністры замежных справаў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і абедзьвюх Нямеччын.

2020 — тысячы жанчын выйшлі на Жаночы марш у Менску, каля ста зь іх былі захопленыя міліцыяй.

У гэты дзень нарадзіліся

1712 Сьцяпан Аскерка, эканаміст і юрыст родам з Наваградчыны. Скончыўшы Слуцкую гімназію, а пасьля Кёнігсбэрскі і Бэрлінскі ўнівэрсытэты, Аскерка быў запрошаны на пасаду дарадцы юстыцыі да прускага караля Фрыдрыха II.

1921Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік, сатырык, філёзаф і фантаст.

Станіслаў Лем


1929Мікалай Матукоўскі, беларускі драматург.

1929 Яша Бурш, мастак, беларускі паэт-мадэрніст у Польшчы.

1945Рыгор Семашкевіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.

1949 Яўген Чыквін, палітык, беларускі і праваслаўны дзяяч у Польшчы.

1954Алесь Жлутка, беларускі мовазнаўца і гісторык.

У памяці

1933Антон Каменскі, мастак, ілюстратар, пісьменьнік.

1934Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнаўца і перакладчык.

1964 Сяргей Пясецкі, авантурнік, пісьменьнік, удзельнік антынацысцкага Супраціву.

Сяргей Пясецкі. «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы». Аўдыёкніга. Менск, выдавец Ігар Логвінаў.

1972Сяргей Шутаў, археоляг і краязнавец.

2008 Кастусь Козак, настаўнік беларускай мовы ў 1942-44, вязень ГУЛАГу, адзін з кіраўнікоў паўстаньня палітычных вязьняў у СССР.

2015 —​ Аляксей Кароль, беларускі гісторык, палітоляг, галоўны рэдактар газэты «Новы Час».

Аляксей Кароль і галоўная рэдактарка газэты «Новы час» Аксана Колб, архіўнае фота