Сьпявачку і кіраўніцу вакальнай студыі асудзілі за ўдзел у пратэстах
Стала вядома, што ў сярэдзіне 2025 года асудзілі сьпявачку Вераніку Яноўскую, яе пакаралі на «хатнюю хімію» за ўдзел у пратэстах (арт. 342 КК), піша «Наша Ніва».
Вераніцы Яноўскай зь Менска 40 гадоў, яна мае двух непаўналетніх дзяцей. У 2004-м Вераніка скончыла Менскую дзяржаўную музычную вучэльню імя Глінкі. У 2009-м – Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі з адзнакай.
Вераніка сьпявае ў стылі джаз. З 2011 па 2017 гады яна выкладала ў Менскім дзяржаўным музычным каледжы імя Глінкі. А ў 2014-м годзе адкрыла ўласную мастацкую школу пад назвай «Артвакал» і стала сузаснавальніцай ансамблю «Па-Дзея». Сярод яе вучняў – ляўрэаты і дыпляманты міжнародных і беларускіх фэстываляў, студэнты музычных навучальных устаноў не толькі Беларусі і замежжа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 8 верасьня: за «экстрэмізм» у Гомлі асудзілі шматдзетную маці і жыхара Глыбокага