10 верасьня ў горадзе Орэм (штат Юта, ЗША) быў паранены стрэлам Чарлі Кэрк (Charlie Kirk) – вядомы кансэрватыўны камэнтатар і заснавальнік некамэрцыйнай арганізацыі Turning Point USA, якая прасоўвае кансэрватыўныя ідэі сярод студэнтаў.
Паводле паліцыі, у Кэрка стрэлілі, калі пачаўся ягоны выступ перад гледачамі зь мясцовага ўнівэрсытэту на адкрытым паветры. Ягоны стан пакуль што невядомы.
Мясцовае выданьне Desert News паведамляе, што нападніка затрымалі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social заклікаў маліцца за Кэрка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віцэ-прэзыдэнт ЗША Вэнс расказаў пра патрабаваньні Крамля: «Прыкладна 6 тыс. кв. км, якіх яны не заваявалі»