Як паведаміла Малдоўская служба Радыё Свабода, гэтаму рашэньню папярэднічалі слуханьні ў справе колішняга намесьніка кіраўніка Службы выведкі і бясьпекі Малдовы (SIS), падазраванага ў «шпіянажы» на карысьць Беларусі.
Міністэрства замежных спраў Малдовы не ўдакладніла прычыны высылкі супрацоўніка дыпмісіі. Ён павінен пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Малдова ў тэрмін, прадугледжаны дыпляматычнай працэдурай.
Пакуль што афіцыйнай рэакцыі з боку Беларусі няма. Прозьвішча беларускага дыплямата не называюць.
8 верасьня ў аэрапорце Тымішаару ў Румыніі затрымалі колішняга намесьніка кіраўніка Службы выведкі і бясьпекі Малдовы Аляксандру Балана. Яго падазраюць у перадачы, пачынаючы з 2024 году, сакрэтнай інфармацыі прадстаўнікам беларускіх спэцслужбаў.
9 верасьня былога функцыянэра малдоўскай спэцслужбы SIS даставілі ў Бухарэст для допыту па абвінавачваньні ў «дзяржаўнай здрадзе» і шпіянажы на карысьць Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра меркаванага агента КДБ Беларусі малдаўскага палкоўніка Аляксандру Балана, затрыманага ў Румыніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядомае імя беларускага дыплямата ў Чэхіі, які мог мець дачыненьне да шпіёнскай сеткі