«ПіК Свабоды». «Лукашэнка абдумвае абмен палітвязьнямі. Пралёт расейскіх дронаў яму нявыгадны»

Каляж.

Расейскія дроны сёньня ўначы ўварваліся ў Польшчу, у тым ліку празь Беларусь. Польскае войска заявіла, што частку зь іх зьбілі. Гэта адбылося напярэдадні пачатку вучэньняў «Захад-2025».

За дзень да гэтага, фармальна з прычыны гэтых манэўраў, Польшча абвясьціла пра закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю. Гэтыя падзеі ў эфіры «ПіКа Свабоды» абмяркоўваюць польскія журналісты Міхал Патоцкі і Руслан Шошын, а таксама расейскі палітоляг Аляксандар Марозаў.



«Калі рэакцыя NATO абмяжуецца словамі, то Расея зробіць пэўныя высновы на будучыню»

Руслан Шошын: Польшча ў шоку ад начнога, хацелася б сказаць, інцыдэнту, але гэта мэтанакіраваная правакацыя і тэставаньне польскай супрацьпаветранай абароны. Калі рэакцыя NATO абмяжуецца словамі, то Расея зробіць пэўныя высновы на будучыню. Расейцы ж усё аналізуюць. Хутчэй за ўсё гэта і была мэта Масквы. Праверыць, ці ахоўваецца супольная паветраная прастора. Калі мы дазволім гэта Расеі, тады ў будучыні такіх выпадкаў будзе больш. Беларусь тлумачыцца перад Польшчай, бо баіцца адказу Кітаю. Лукашэнка ўмывае рукі і скідае з сябе адказнасьць за тое, што адбываецца ў Беларусі. Дроны ж ляцелі над Беларусь. Чаму ты іх не зьбіаваў?

«Беларусь ня вельмі задаволеныя тым, што сталася»

Міхал Патоцкі: Па рэакцыі афіцыйнага Менску мы бачым, што Беларусь ня вельмі задаволеныя тым, што сталася. Кіраўнік Генштабу Муравейка сказаў, што мы ледзь не саюзьнікі, амаль разам зьбівалі гэтыя дроны. Гэта паказвае, што Лукашэнка сур’ёзна ўспрымае тое, што адбылося ўначы. Бо ўжо не атрымаецца сказаць, што гэта выпадковасьць. Гэта не адзін дрон. Закрыцьцё мяжы — гэта сур’ёзна. Лукашэнка хоча, каб яна адчынілася. Асабліва чыгуначны пераход. Гэта грошы беларускага бюджэту.

«Для Лукашэнкі залёт расейскіх дронаў у Польшчу — непрыемны ўдар»

Аляксандар Марозаў: Для Лукашэнкі гэты залёт расейскіх дронаў у Польшчу — гэта непрыемны ўдар. Паралельна разьвіваўся амэрыканска-беларускі трэк. Лукашэнка хіба сапраўды абдумвае абмен палітвязьнямі на нейкія бонусы, якія можна атрымаць ад адміністрацыі Трампа. На гэтым фоне пралёт гэтых расейскіх дронаў яму зусім нявыганды. Менавіта таму, я думаю, ён без ваганьняў даў каманду паведаміць пра гэта палякам і літоўцам. А перад Пуціным ён разыграе традыцыйную сцэну, што ня ведаў, чые гэта дроны. І Пуцін з гэтым пагодзіцца.


«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.