«Менсктранс» скасоўвае міжнародныя рэйсы ў сувязі з закрыцьцём мяжы з Польшчай

Шапік «Менсктранс», архіўнае фота

Пасажырам гатовыя вярнуць кошты за білеты.

Дзяржаўная кампанія пасажырскіх перавозак «Менсктранс» паведаміла, што скасоўвае шэраг міжнародных перавозак, якія праходзяць па тэрыторыі Польшчы.

«Паважаныя пасажыры!!! У сувязі з часовым закрыцьцём Рэспублікай Польшча дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Беларусь (арыенціровачна з 12.09.2025 па 16.09.2025) адмяняецца выкананьне рэйсаў па міжнародных маршрутах», — паведамляе тэлеграм-канал прадпрыемства.

Адмененыя рэйсы Менск-Варшава і Менск-Мюнхен. У Варшаву яшчэ будзе арганізаваны адзін дадатковы рэйс 10 верасьня, і з Варшавы будуць арганізаваныя два дадатковыя рэйсы — 11 верасьня. Астатнім пасажырам будуць вернутыя кошты за білеты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перавозчыкі масава адмяняюць аўтобусныя рэйсы ў польскія гарады пасьля рашэньня Варшавы закрыць мяжу