У Польшчы затрымалі беларускага агента і аб’явілі пра высылку дыплямата

Дональд Туск на польска-беларускай мяжы 31 жніўня 2025 году

Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы (ABW) затрымала беларускага агента. Як паведаміў прэм’ер Дональд Туск, гэта вынік супрацоўніцтва з чэскімі і румынскімі спэцслужбамі.

Акрамя таго, з Польшчы будзе высланы беларускі дыплямат, які «агрэсіўна падтрымліваў дзеяньні спэцслужбаў Беларусі» супраць польскай дзяржавы, — напісаў Туск у X.

Гэта ўжо трэці падобны выпадак за два дні.

У Румыніі 8 верасьня затрымалі былога намесьніка кіраўніка малдаўскай выведкі Аляксандра Балана, падазраванага ў перадачы сакрэтнай інфармацыі КДБ Беларусі.

У Чэхіі 9 верасьня аб’явілі пэрсонай нон-грата беларускага дыплямата, які працаваў пад прыкрыцьцём КДБ.

Чэская служба бясьпекі і контравыведкі (BIS) заявіла, што разам з партнэрамі выкрыла разгалінаваную беларускую разьведвальную сетку ў Эўропе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Што вядома пра беларускую шпіёнскую сетку ў Эўропе
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Румыніі назвалі прозьвішча падазраванага ў працы на КДБ Беларусі. Што пра яго вядома?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядомае імя беларускага дыплямата ў Чэхіі, які мог мець дачыненьне да шпіёнскай сеткі